цясно́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Тое, што і цесната.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цясно́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цясно́та
Р. цясно́ты
Д. цясно́це
В. цясно́ту
Т. цясно́тай
цясно́таю
М. цясно́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цясно́та ж., см. цесната́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цясно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

Разм. Тое, што і цесната. Дзверы яе пакоя павінны быць заўсёды адчынены, каб маці не адчувала цясноты. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сны, -ая, -ае.

1. Які займае недастатковую плошчу, непрасторны.

Ц. пакой.

Цесная вулачка.

2. Пра адзенне, абутак і пад.: малы па памеры.

Цесныя боты.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго.

Дзеці сядзелі цесным радком.

Цесна (прысл.) паставіць кнігі.

4. перан. Абмежаваны, вузкі.

Цеснае кола знаёмых.

5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н.

Ц. кантакт.

Цесная дружба.

Гэтыя праблемы цесна (прысл.) звязаны.

|| наз. цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. (да 1 знач.) і цясно́та, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

squeeze1 [skwi:z] n.

1. сціска́нне; по́ціск (рукі);

He gave my hand a squeeze. Ён паціснуў мне руку.

2. вы́ціснуты сок;

a squeeze of lemon juice тро́шкі вы́ціснутага со́ку лімо́на

3. цясно́та, ціскані́на; таўкатня́

4. ця́жкасць, склада́нае стано́вішча;

a credit squeeze ця́жкасці з крэды́там

put the squeeze on smb. infml прыці́снуць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cram

[kræm]

1.

v.t.

1) упі́хваць э́чы)

2) набіва́ць бітко́м, перапаўня́ць

3) напіха́ць (-ца) (е́жаю), адко́рмліваць (жывёлу)

4) informal убіва́ць не́каму ве́ды

5) Sl. раска́зваць не́былі, перабо́льшваць

2.

v.i.

1) аб’яда́цца, ху́тка е́сьці

2) зубры́ць (асабл. пе́рад экза́мэнамі)

3.

n.

1) цясно́та f.; сьціск -у m., таўку́чка f.

2) зубрэ́ньне матэрыя́лу

- crammed full

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

squeeze

[skwi:z]

1.

v.t.

1) ці́снуць, сьціска́ць

2) абдыма́ць, мо́цна прыціска́ць да сябе́

3) упіха́ць, упі́хваць

4) абцяжа́рваць, уціска́ць (пада́ткамі)

5) informal вымага́ць, выціска́ць

2.

v.i.

1) выціска́цца

Sponges squeeze easily — Гу́бкі лёгка выціска́юцца

2) праціска́цца

3.

n.

1) по́ціск рукі

2) цясно́та, таўкатня́, ціскані́на f.

3) informal дамага́ньнне прыму́сам, шанта́ж -у́ m.

tight squeeze — цяжко́е стано́вішча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

jam

I [dʒæm]

1.

v.t. (-mm-)

1) сьціска́ць, заціска́ць

2) зашчамля́ць (па́лец дзьвяры́ма)

3) бітко́м набіва́ць, загрува́шчваць, запаўня́ць (прахо́д)

4) глушы́ць, заглуша́ць (радыёперада́чу)

2.

v.i.

зашчамля́цца, заяда́ць

The window jammed and I can’t open it — Акно́ зае́ла, і я не магу́ адчыні́ць яго́

II [dʒæm]

n.

1) зато́р -у m.

2) таўкатня́ f.; таўкані́на f., цясно́та f.

3) informal цяжко́е стано́вішча

4.

n.

джэм -у m., со́чыва, варэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)