цясля́р, цесляра́, мн. цесляры́, цесляро́ў, м.

Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў і пад.

|| прым. цясля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цясля́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цясля́р цесляры́
Р. цесляра́ цесляро́ў
Д. цесляру́ цесляра́м
В. цесляра́ цесляро́ў
Т. цесляро́м цесляра́мі
М. цесляру́ цесляра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цясля́р, род. цесляра́ м. пло́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цясля́р, цесляра, м.

Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі. Ужо ўстаўляюць вокны, дзверы У млын славуты цесляры. Астрэйка. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясля́р м. Zmmermann m -s, -leute і -männer, Zmmerer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цясляр, цесля

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цясля́р-бето́ншчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цясля́р-бето́ншчык цесляры́-бето́ншчыкі
Р. цесляра́-бето́ншчыка цесляро́ў-бето́ншчыкаў
Д. цесляру́-бето́ншчыку цесляра́м-бето́ншчыкам
В. цесляра́-бето́ншчыка цесляро́ў-бето́ншчыкаў
Т. цесляро́м-бето́ншчыкам цесляра́мі-бето́ншчыкамі
М. цесляру́-бето́ншчыку цесляра́х-бето́ншчыках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

це́сля, -і, ДМ -ю, Т -ем, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і цясляр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́сля м., см. цясля́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

joiner [ˈdʒɔɪnə] n. BrE цясля́р, це́сля, сталя́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)