цяпле́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цяпле́йшы цяпле́йшая цяпле́йшае цяпле́йшыя
Р. цяпле́йшага цяпле́йшай
цяпле́йшае
цяпле́йшага цяпле́йшых
Д. цяпле́йшаму цяпле́йшай цяпле́йшаму цяпле́йшым
В. цяпле́йшы (неадуш.)
цяпле́йшага (адуш.)
цяпле́йшую цяпле́йшае цяпле́йшыя (неадуш.)
цяпле́йшых (адуш.)
Т. цяпле́йшым цяпле́йшай
цяпле́йшаю
цяпле́йшым цяпле́йшымі
М. цяпле́йшым цяпле́йшай цяпле́йшым цяпле́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цяпле́йшы прил. сравнит. ст. тепле́е; потепле́е; бо́лее тёплый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяпле́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. цёплы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяпле́й прысл., цяпле́йшы (параўн ступ да цёпла, цёплы) wärmer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кампараты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Граматычная катэгорыя прыметніка і прыслоўя, якая абазначае большую ступень праяўлення прыметы ў параўнанні з той жа прыметай, названай у звычайнай ступені (напр., лепшы, лепш, цяплейшы, цяплей).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тепле́е сравн. ст.

1. нареч. цяпле́й;

2. прил. цяпле́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАГА́ННІ КЛІ́МАТУ,

рытмічныя змяненні клімату на працягу невял. адрэзкаў часу (не менш як 10 гадоў) у рамках пэўнага клімату дадзенай мясцовасці. Выражаюцца ў змене цёплых перыядаў больш халоднымі або сухіх вільготнымі. Ваганні клімату звязваюць са змяненнямі сонечнай актыўнасці (11- і 80-гадовыя цыклы), скорасці вярчэння Зямлі (250-гадовыя), сілы прыліваў (каля 1700-гадовы цыкл) і інш. У геал. мінулым, верагодна, былі больш глыбокімі і працяглымі. Найб. вывучаны ў гіст. час і сучасныя, за апошнія 150—200 гадоў. На пачатку н.э. клімат Еўропы быў падобны на сучасны, у 11—13 ст. значна цяплейшы (у Грэнландыі пашырылася жывёлагадоўля). Моцнае пахаладанне ў 15—16 ст. наз. малым ледавіковым перыядам. У 17 ст. адбылося пацяпленне, потым да сярэдзіны 19 ст. клімат зноў быў халодны і вільготны, пасля чаго настала сучаснае пацяпленне (вынік супадзення 80- і 250-гадовых цыклаў).

т. 3, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)