кампараты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Граматычная катэгорыя прыметніка і прыслоўя, якая абазначае большую ступень праяўлення прыметы ў параўнанні з той жа прыметай, названай у звычайнай ступені (напр., лепшы, лепш, цяплейшы, цяплей).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)