цяпе́рашні, -яя, -яе.

Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці.

Ц. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́рашні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цяпе́рашні цяпе́рашняя цяпе́рашняе цяпе́рашнія
Р. цяпе́рашняга цяпе́рашняй
цяпе́рашняе
цяпе́рашняга цяпе́рашніх
Д. цяпе́рашняму цяпе́рашняй цяпе́рашняму цяпе́рашнім
В. цяпе́рашні (неадуш.)
цяпе́рашняга (адуш.)
цяпе́рашнюю цяпе́рашняе цяпе́рашнія (неадуш.)
цяпе́рашніх (адуш.)
Т. цяпе́рашнім цяпе́рашняй
цяпе́рашняю
цяпе́рашнім цяпе́рашнімі
М. цяпе́рашнім цяпе́рашняй цяпе́рашнім цяпе́рашніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цяпе́рашні тепе́решний, настоя́щий, ны́нешний;

○ ц. час — настоя́щее вре́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяпе́рашні, ‑яя, ‑яе.

1. Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці. Цяперашнія маркі тэлевізараў. □ [Сухадольскі:] — Папрацавалі нядрэнна. А якія цяжкасці перамаглі! Хіба цяперашнія маладыя ведаюць што-небудзь падобнае? Крапіва. // Які з’яўляецца кім‑, чым‑н., працуе кім‑н. у сучасны момант; такі, які ёсць зараз (у процілегласць таму, што было даўней). Цяперашнія суседзі. □ — А гэта, — Ваўчок кіўнуў на Паходню, — цяперашні парторг эмтээс. Хадкевіч. Прыйшлі аднойчы старшыня сельсавета з сакратаром, а з імі разам Цімох, брыгадзір цяперашні. Адамчык.

2. у знач. наз. цяпе́рашняе, ‑яга, н. Тое, што ёсць, адбываецца зараз, цяпер; падзеі сучаснасці. А мінулае і цяперашняе моцна злучаны паміж сабою. Колас. Успомніць мінулае і параўнаць яго з цяперашнім, дык гэта — ноч і дзень, неба і зямля. Кулакоўскі.

•••

Цяперашні час гл. час (у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяпе́рашні разм. jétzig, gégenwärtig;

у цяпе́рашні час jetzt; zur Zeit; in der jétzigen [gégenwärtigen] Zeit; héut¦zutáge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тепе́решний разг. цяпе́рашні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бягу́чы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў руху.

Бягучая вада.

Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

Бягучыя справы.

Б. момант.

|| наз. бягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

present​2 [ˈpreznt] adj.

1. суча́сны, цяпе́рашні; да́дзены;

present and past цяпе́рашні і міну́лы;

at the present time у цяпе́рашні час;

his present address яго́ цяпе́рашні а́драс;

in the present case у да́дзеным вы́падку;

2. прысу́тны

3. ling. цяпе́рашні;

the present tense цяпе́рашні час

♦

all present and correct BrE усё ў пара́дку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

суча́сны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

С. беларускі раман.

Сучасныя Якубу Коласу паэты.

2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

Сучаснае жыццё.

Сучасныя падзеі.

3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

Сучасная тэхніка.

Сучасныя ідэі.

4. суча́снае, -ага, н. Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. суча́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэ́зенс

(лац. praesens)

лінгв. цяперашні час.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)