Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цялі́цаж., обл. тёлка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цялі́ца, ‑ы, ж.
Абл. Цялушка; маладая карова. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ.Мележ.Думаў [тата], што купяць цяліцу на зіму, нават стажок сена назапасіў.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Цяліца А. 2/232
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
цялі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Абл.Памянш.-ласк.дацяліца. Можна было б тады кароўку прадаць, а цялічка хай бы расла.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІНА́ЙСКАЕ ПІСЬМО́, протасінайскае пісьмо,
старажытная пісьмовая сістэма семіцкіх народаў. Адна з першых у гісторыі цывілізацыі спроб стварэння алфавітнай пісьменнасці на падставе акрафаніі (вымаўленне пачатковай фанемы слова, якое перадаецца малюнкам). С.п. лічаць прамежкавай ступенню паміж егіпецкім іерагліфічным пісьмом і семіцкімі кансанантна-гукавымі алфавітамі. Помнікі С.п. (надпісы на камянях, статуэтках багінь) знойдзены ў 1905 на Сінайскім п-ве англ. археолагам У.М.Пітры. Датаванне помнікаў да гэтага часу спрэчная (ад 18 да 15 ст. да н.э.). Найб. удалая спроба прачытання (дэшыфроўкі) помнікаў належыць У.Ф.Олбрайту ў сярэдзіне 20 ст. Некат. даследчыкі лічаць С.п. крыніцай арабскага пісьма.