Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цю́цькам.
1. соба́ка ж., соба́чка ж.;
2.прост., бран. соба́ка ж., пёс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цю́цька, ‑і, м.
Разм.
1. Сабака. Саломінка то пакручвалася перад сабачым носам, то спрытна ўцякала ад выскаленай пысы, а цюцька бег ды бег, брахаў і брахаў да хрыпаты.Лужанін.// Ласкавы зварот да сабакі. Сабакі хутка ачухаліся. Перасталі яе чапаць. — Цюцькі... Цюцькі... — прагаварыла.. [Фрося] з дакорам.Бядуля.
2. Ужываецца звычайна ў параўнальных выразах са значэннем слова сабака. — З-замерзла я, Толік, як цюцька! — засмяялася Люда. — І ніяк не сагрэцца.Брыль.Мокрыя, як цюцькі, вылезлі мы на бераг.Якімовіч.
3. Ужываецца як лаянкавае слова. — Цяпер тут, брат, гіцаль люцейшы за Мухеля. Адстаўны падпалкоўнік.. Цюцька, якіх свет не бачыў, — дадаў Якаў Гошка.Грахоўскі.«Які ты пан? Ты цюцька руды!» — Так пачыналася пісьмо.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́цькамразм Hund m -(e)s, -e; Hündchen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
doggie, doggy
[ˈdɔgi]
n.
саба́чка -і m. & f., цю́цька -і m. & f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
на², часц.
1. Вазьмі, бяры; атрымлівай.
На яблык, занясі брату.
На табе, нябожа, што мне нягожа (прыказка).
2.Ужыв. для падзывання сабакі.
На, цюцька, на!
◊
Вось табе і на! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н., што выклікае здзіўленне, расчараванне.
На табе (разм.) — ужыв. пры выказванні здзіўлення, выкліканага нечаканасцю, неспадзяванасцю чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Прыцю́цькацца ’прытуліцца, прылашчыцца’ (полац., Нар. лекс.). Рус.варонеж.притютюкаться ’прытуліцца; сцішыцца, супакоіцца’. Гукаперайманне; у аснове дзеяслоў, што ўзыходзіць да выклічніка цю‑цю (падзыўныя словы для сабакі), або назоўнік цюцька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ню́нька ’мордачка (у крата)’ (брэсц., Нар. лекс.), відаць, сюды ж рус.нюни ’губы’. Магчыма, адносіцца да «дзіцячых» слоў тыпу цюця, цюцька ’сабака, сабачка’ і пад. або т. зв. спешчаная форма да нюшка ’мыса’ (ад нюхаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ацю́ ’вокліч для адгону свінні’ (КСТ), ’сабакі’ (полац., ]Садоўскі, вусн. паведамл.), укр.ацю ’вокліч для адгону свіней’, польск.a ciu ’тс’. З а прыстаўнога (пры дапамозе якога часта ад падзыўных слоў утвараюцца адгонныя) і цю ’падзыўное слова для свінні’, гл. дзіцячыя цюця, цюцька сабака’, дзюдзя ’свіння’, параўн. Германовіч, Междометия, 59; Рудніцкі, 1, 43, Машынскі, Kultura I, 133.