цю́левы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цю́левы цю́левая цю́левае цю́левыя
Р. цю́левага цю́левай
цю́левае
цю́левага цю́левых
Д. цю́леваму цю́левай цю́леваму цю́левым
В. цю́левы (неадуш.)
цю́левага (адуш.)
цю́левую цю́левае цю́левыя (неадуш.)
цю́левых (адуш.)
Т. цю́левым цю́левай
цю́леваю
цю́левым цю́левымі
М. цю́левым цю́левай цю́левым цю́левых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цю́левы тю́левый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цю́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цюлю, звязаны з вырабам цюлю. Цюлевая вытворчасць. // Зроблены з цюлю. Цюлевыя фіранкі. □ Дачка павячэрала, паправіла фіранкі з гардзінамі на вокнах, цюлевыя накідкі на падушках. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюль, -ю, м.

Тонкая празрыстая сятчастая тканіна (гладкая або з узорам).

|| прым. цю́левы, -ая, -ае.

Цюлевыя фіранкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гардзі́нна-цю́левы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гардзі́нна-цю́левы гардзі́нна-цю́левая гардзі́нна-цю́левае гардзі́нна-цю́левыя
Р. гардзі́нна-цю́левага гардзі́нна-цю́левай
гардзі́нна-цю́левае
гардзі́нна-цю́левага гардзі́нна-цю́левых
Д. гардзі́нна-цю́леваму гардзі́нна-цю́левай гардзі́нна-цю́леваму гардзі́нна-цю́левым
В. гардзі́нна-цю́левы (неадуш.)
гардзі́нна-цю́левага (адуш.)
гардзі́нна-цю́левую гардзі́нна-цю́левае гардзі́нна-цю́левыя (неадуш.)
гардзі́нна-цю́левых (адуш.)
Т. гардзі́нна-цю́левым гардзі́нна-цю́левай
гардзі́нна-цю́леваю
гардзі́нна-цю́левым гардзі́нна-цю́левымі
М. гардзі́нна-цю́левым гардзі́нна-цю́левай гардзі́нна-цю́левым гардзі́нна-цю́левых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тю́левый цю́левы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tiulowy

цюлевы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тытулёвы ‘карункавы, цюлевы’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; відавочна, ад туль, тулі (гл.), у тым ліку ‘вэлюм’, магчыма, пад уплывам тытул2 ‘вясельны чын’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРУ́НКІ,

тэкстыльны выраб без тканай асновы, у якім ажурны арнамент і выявы атрымліваюцца ў выніку перапляцення нітак (ільняных, шаўковых, метал. і інш.); від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вызначаюцца тонкасцю, лёгкасцю, эластычнасцю, узорыстасцю, зліццём ажурных узораў і сеткі фону або кантрастам шчыльнага ўзору (часам рэльефнага) і ажурнага фону, разнастайнымі рытмічнымі пабудовамі ўзору, выяўленнем колеру, бляску і фактуры нітак. Выкарыстоўваюцца для аздобы адзення, бялізны ў выглядзе тасьмы або ўставак і як самаст. вырабы (сурвэткі, пакрывалы, абрусы і інш.). Паводле тэхнікі выканання бываюць ручныя (плеценыя на каклюшках — точаных палачках; шытыя іголкай, вязаныя кручком або пруткамі) і машынныя.

Першыя К. (шытыя) вядомы з канца 15 — пач. 16 ст. ў Італіі. З канца 16 ст. з’явіліся ў Фландрыі (напачатку шытыя, пазней плеценыя «бенш», «валансьен», з канца 17 — пач. 18 ст. цюлевыя «малін», «англетэр», «дзюшэс», «брабанцкія»). У Італіі (Венецыя, Мілан, Генуя) пашырыўся гіпюр. З 1-й пал. 17 ст. выраб К. вядомы ў Расіі (валагодскія карункі, галіцкія, таржкоўскія, растоўскія і інш.), з сярэдзіны 17 ст. — у Францыі (седанскі гіпюр і алансон, цюлевы «аржант», чорныя шаўковыя К. з Шантыльі і інш.). У 18 ст. цэнтрамі вытворчасці К. сталі Фландрыя і Францыя. У 19 ст. чорныя шаўковыя К. з залатымі ніткамі выраблялі ў Іспаніі, вязаныя кручком — у Ірландыі. З 1930-х г. пашырыўся машынны выраб танных К. на цюлі з баваўняных нітак і інш., ручны спосаб ператварыўся ў нар. маст. промысел.

На Беларусі вядомы з 16 ст. на адзенні духавенства, магнатаў, шляхты і гар. знаці. Першапачаткова іх прывозілі з Францыі і Германіі, з 18 ст. пры манастырах і ў маёнтках стваралі майстэрні па вырабе К. з залатых і сярэбраных нітак, пазней з шаўковых і баваўняных. У 2-й пал. 18 ст. ў Гарадніцы (прадмесце Гродна) існавала мануфактура, дзе выраблялі К. па замежных узорах. З сярэдзіны 19 ст. пашырыліся машынныя К. На Беларусі найб. вязалі і плялі К. драўлянымі, пазней метал. кручкамі. Быў вядомы стараж. спосаб пляцення на каклюшках — «вылічальны», заснаваны на паўторы аднаго малюнка з дапамогаю вылічэння нітак без гатовага ўзору. Вылічальныя К. з роўнымі краямі выраблялі сяляне для ўпрыгожвання адзення, ручнікоў і інш. Узоры нар. К. блізкія да ўзораў нар. тканін і вышывак. Бел. К. характэрны геам. («ромбы», «шахматы», «палоскі») і раслінныя («кветкі», «зорачкі», «сняжынкі» і інш.) узоры. З сярэдзіны 20 ст. вядомы аб’ёмныя карункавыя вырабы (карзінкі, кошыкі, вазы). Шырока выкарыстоўваюцца мастакамі-прафесіяналамі для тэатр. касцюмаў, аздаблення вопраткі і бялізны. Бытуюць як нар. маст. промысел. Вырабляюць К. на ф-ках маст. вырабаў і ў хатніх умовах.

Літ.:

Беларускае народнае мастацтва. Т. 1. Мн., 1951;

Бирюкова Н.Ю. Западноевропейское кружево XVI—XIX вв. в собрании Эрмитажа. Л., 1959.

Да арт. Карункі. Падзор, Салігорскі раён Мінскай вобл.
Да арт. Карункі. Пакрывала. Чашніцкі раён Віцебскай вобл.
Да арт. Карункі. Валан рэльефнага гіпюру. Ільняныя ніткі, шыццё іголкай. Італія. Сярэдзіна 17 ст.
Да арт. Карункі. Валан французскага гіпюру. Пач. 18 ст.
Валагодскія карункі. В.​Ельфіна. Пано «Лета». 1979.

т. 8, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)