цэнта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цэнта́л цэнта́лы
Р. цэнта́ла цэнта́лаў
Д. цэнта́лу цэнта́лам
В. цэнта́л цэнта́лы
Т. цэнта́лам цэнта́ламі
М. цэнта́ле цэнта́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цэнта́л

(англ. cental, ад лац. centum = сто)

адзінка вагі ў англійскай сістэме мер, роўная 100 фунтам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЦЭ́НТНЕР (ням. Zentner ад лац. centenarius які змяшчае 100 адзінак),

пазасістэмная адзінка масы. Абазначаецца ц, у краінах з лац. алфавітам q (ад quintal).

Адрозніваюць Ц.: метрычны, роўны 100 кг або 0,1 т; брытанскі доўгі, роўны 112 брыт. фунтам або 50,8023 кг; брытанскі кароткі, роўны 100 брыт. фунтам або 45,3592 кг; Ц., які выкарыстоўваецца ў Германіі, Бельгіі, Даніі, Венгрыі і інш. краінах, роўны 50 кг. На Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, у ВКЛ у 15—18 ст. адзінку масы, блізкую да 1 ц, наз. корац. У сістэме англ. мер кароткі Ц. меў назву цэнтал (ад лац. centum — сто).

т. 17, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)