цэ́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Даведнік цэн на тавары або паказальнік цаны.

Ц. тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цэ́ннік цэ́ннікі
Р. цэ́нніка цэ́ннікаў
Д. цэ́нніку цэ́ннікам
В. цэ́ннік цэ́ннікі
Т. цэ́ннікам цэ́ннікамі
М. цэ́нніку цэ́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цэ́ннік м. це́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́ннік, ‑а, м.

Даведнік па цэнах, расцэнках на што‑н.; прэйскурант. — У вас ёсць які цэннік, каб устанавіць цэны на .. абсталяванне? Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ннік м разм Prisliste f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

це́нник цэ́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cennik

I м.

прэйскурант; цэннік

II м.

цэннік; прэйскурант; тарыф

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sticker [ˈstɪkə] n.

1. сты́кер, ліпу́чая накле́йка, нале́пка; цэ́тлік; афі́ша;

a price sticker цэ́ннік

2. чалаве́к з пастая́ннымі звы́чкамі і схі́льнасцямі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тары́ф ’устаноўленая сума збораў, аплаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тары́фа ’тс’ (Вруб.), ’спіс тавараў з расцэнкамі’ (Ласт.), ’аплата згодна лічыльніку (у таксі)’: у тарыфе ездзіць (гарад., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарыфъцэннік’ (1711 г., КГС). Запазычана з рус. тари́ф ’тс’ або з польск. taryfa ’тс’, taryf ’тс’; апошнія выводзяць з іт. tariffa ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84), сучасныя запазычанні праз рускую з франц. tarif ’тарыф’, якое з італ., ісп. і парт. tarifa ’тс’ < араб. ta‘rîf(a) ’абвяшчэнне (платы)’ < ‘árrafa ’ён абвясціў’. Выводзяць таксама з тапоніма Тарыфа — назва вострава ў Міжземным моры (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 522; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tag1 [tæg] n.

1. бі́рка, ме́тка; этыке́тка, ярлы́к, ярлычо́к;

a name tag імянны́ знак;

a price tag цэ́ннік

2. сло́ва або́ фра́за, яка́я далуча́ецца да ска́за для эмфа́зы;

a tag question пыта́нне з граматы́чным дада́ткам

3. збі́тая фра́за, цыта́та;

Latin tags лаці́нскія крыла́тыя сло́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)