цы́ркуль, -я, мн. -і, -яў, м.

Інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг, вымярэнняў і пераносу размераў на чарцяжы.

|| прым. цы́ркульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́ркуль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цы́ркуль цы́ркулі
Р. цы́ркуля цы́ркуляў
Д. цы́ркулю цы́ркулям
В. цы́ркуль цы́ркулі
Т. цы́ркулем цы́ркулямі
М. цы́ркулі цы́ркулях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цы́ркуль м. ци́ркуль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́ркуль, ‑я, м.

Інструмент, які складаецца з дзвюх рассоўных ножак і служыць для вычэрчвання акружнасцей і іх дуг, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў. Разметачны цыркуль. □ На палічках ляжала шмат разнастайных інструментаў: малаткі рознай велічыні і формы, .. рашпілі, напільнікі, цыркулі, .. лінейкі, трыкутнікі. Бядуля.

[Ад лац. circulus — круг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Цыркуль (інструмент) 6/374; 11/133, 205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цыркуль (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цыркуль,

сузор’е.

т. 17, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыркуль,

інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг і эліпсаў.

т. 17, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цы́ркуль м. спец. Zrkel m -s, -;

вычэ́рчваць цы́ркулем (b)zrkeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цы́ркуль

(лац. circulus = круг)

інструмент з дзвюх рассоўных ножак для вычэрчвання акружнасцей, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў на чарцёж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)