цы́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі.

Расквітнелі цыніі і флоксы.

|| прым. цы́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цы́нія цы́ніі
Р. цы́ніі цы́ній
Д. цы́ніі цы́ніям
В. цы́нію цы́ніі
Т. цы́ніяй
цы́ніяю
цы́ніямі
М. цы́ніі цы́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цы́нія ж., бот. ци́нния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́нія, ‑і, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі. Не цвітуць тут цыніі і флоксы, Цяжка шыны пыл гарачы мнуць. Панчанка.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цынія

т. 17, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Цынія 11/130

- » - зграбная 4/360—361 (укл.); 11/130 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цы́нія

(н.-лац. zinnia, ад Zinn = прозвішча ням. батаніка 18 ст.)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі яркімі кветкавымі кошыкамі розных колераў, пашыраная ў Цэнтр. і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ци́нния бот. цы́нія, -ніі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zinnia

[ˈzɪniə]

n., Bot.

цы́нія, зі́нія f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cynia

ж. бат. цынія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)