цыклява́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. цыклява́нне
Р. цыклява́ння
Д. цыклява́нню
В. цыклява́нне
Т. цыклява́ннем
М. цыклява́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыклява́нне ср. (действие) циклева́ние, циклёвка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыклява́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цыкляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Цыкляванне 4/295; 11/128

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Рабіць гладкай, роўнай драўляную паверхню з дапамогай цыклявальнай машыны.

Ц. дошкі.

|| зак. адцыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. цыклёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і цыклява́нне, -я, н.

|| прым. цыклява́льны, -ая, -ае.

Ц. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

циклева́ние спец. цыклява́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Цыклёўка, гл. Цыкляванне

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

циклёвка ж., спец. цыклява́нне, -ння ср., цыклёўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРКЕ́Т (франц. parquet),

габляваныя драўляныя планкі (клёпкі) для насцілу падлогі, а таксама само пакрыццё такой падлогі. Робіцца з дубу, буку, ясеню, клёну, бярозы, грабу і інш., мастацкі П. — з драўніны каштоўных парод (арэху, чырвонага дрэва). Вызначаецца прыгожым выглядам, даўгавечнасцю, нізкай цепла- і гукапранікальнасцю.

Бывае шчытавы (мае аснову і пакрыццё з клёпак, наклееных на аснову), наборны, або мазаічны (з планак, падабраных па рысунку і наклееных вонкавым бокам на трывалую паперу), штучны (з асобных планак, прыклееных да асновы) і з паркетных дошак (рэйкі з папярочна наклеенымі планкамі). Пасля насцілу П. націраюць воскам, масцікай ці пакрываюць спец. паркетным лакам. Аддзелка паркетнай падлогі — струганне, цыкляванне і націранне, робіцца паркетастругальнымі, паркеташліфавальнымі і электрапалацёрнымі машынамі.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)