цыбу́ля, -і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

Пасадзіць цыбулю.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.

Зялёная ц.

Рэпчатая ц.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.

Ц. мядзведжая.

|| памянш.-ласк. цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.

|| прым. цыбу́льны, -ая, -ае.

Сямейства цыбульных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыбу́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цыбу́ля
Р. цыбу́лі
Д. цыбу́лі
В. цыбу́лю
Т. цыбу́ляй
цыбу́ляю
М. цыбу́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыбу́ля ж., бот. лук м.;

ко́нская ц.бот. си́тник разве́систый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́ля, ‑і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомымі цыбулінай і трубчастымі лістамі. Рэпчатая цыбуля. □ Была б добрая вясна, дык ужо ў такі час вырасла б цыбуля ў агародзе, шчаўе на лузе. Колас.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч. [Чалавек:] — Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. Кулакоўскі.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Цыбуля мядзведжая. Цыбуля заячая.

[Ад ням. Zwiebel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыбуля

т. 17, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Цыбуля 2/532; 3/163, 164; 5/10; 11/126 (іл.), 184, 207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыбу́ля ж. бат. Zwebel f -, -n;

зялёная цыбу́ля Schnttlauch m -(e)s;

стало́вая цыбу́ля Spisezwiebel f;

рэ́пчатая цыбу́ля Küchenzwiebel f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цыбуля

Том: 36, старонка: 254.

img/36/36-254_1299_Цыбуля.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

цыбу́ля

(ст.-польск. cybula < с.-в.-ням. zibolle, ад лац. cepulla)

1) травяністая расліна сям. цыбулевых з адзіночнай буйной цыбулінай і трубчастымі лістамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны;

2) назва некаторых травяністых цыбульных раслін сям. лілейных (напр. ц. мядзведжая, ц. заячая).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шніт-цыбу́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. шніт-цыбу́ля
Р. шніт-цыбу́лі
Д. шніт-цыбу́лі
В. шніт-цыбу́лю
Т. шніт-цыбу́ляй
шніт-цыбу́ляю
М. шніт-цыбу́лі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)