Цыбульныя расліны 11/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыбу́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыбу́льны цыбу́льная цыбу́льнае цыбу́льныя
Р. цыбу́льнага цыбу́льнай
цыбу́льнае
цыбу́льнага цыбу́льных
Д. цыбу́льнаму цыбу́льнай цыбу́льнаму цыбу́льным
В. цыбу́льны (неадуш.)
цыбу́льнага (адуш.)
цыбу́льную цыбу́льнае цыбу́льныя (неадуш.)
цыбу́льных (адуш.)
Т. цыбу́льным цыбу́льнай
цыбу́льнаю
цыбу́льным цыбу́льнымі
М. цыбу́льным цыбу́льнай цыбу́льным цыбу́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́ковичный цыбу́льны;

лу́ковичные расте́ния цыбу́льныя раслі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае цыбуліну (у 1 знач.), развіваецца з цыбуліны (у 1 знач.). Цыбульныя расліны.

2. Які мае адносіны да цыбулі (у 2 знач.). Цыбульны смак. □ Дзямід Сыч, сербануўшы пару лыжак цыбульнай мешаніны, адхінуўся ад стала. Паслядовіч.

3. у знач. наз. цыбу́льныя, ‑ых. Расліны сямейства лілейных і амарылісавых, у якіх развіваюцца цыбуліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cebulkowy

cebulkow|y

цыбульны;

~e rośliny — цыбульныя расліны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bulbous

[ˈbʌlbəs]

adj.

1) цыбу́льны

bulbous plants — цыбу́льныя расьлі́ны

2) цыбу́лісты

bulbous nose — нос, як бу́льбіна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПАДСНЕ́ЖНІК (Galanthus),

род кветкавых раслін сям. амарылісавых. 18 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе, на Каўказе, у М. Азіі, Іране. Трапляюцца ў горных лясах, на высакагорных лугах. На Беларусі часта наз. П. раннеквітучыя расліны (кураслеп дуброўны, пралеска высакародная і інш.); вырошчваюць П. беласнежны (G. nivalis), складкаваты (G. plicatus), Эльвеза (G. elwesii).

Шматгадовыя цыбульныя травы выш. да 30 см. Лісце (звычайна 2) лінейнае. Кветанос з адной паніклай белай кветкай. Размнажаюцца насеннем, якое разносяць мурашкі. Дэкар. расліны.

Падснежнік беласнежны.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЛЕ́СКА (Scilla),

род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўд. Афрыцы. Растуць ў лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На Беларусі ў культуры П. двухлістая (S. bifolia) і сібірская (S. sibirica). Часта П. называюць пералеску.

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны выш 10—30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкар., ранневеснавыя расліны.

Пралеска: 1 — двухлістая; 2 — асенняя.

т. 12, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАФІ́ТЫ [ад геа... + ...фіт(ы)],

шматгадовыя расліны, у якіх пупышкі ўзнаўлення і запасныя пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў органах (цыбулінах, карэнішчах, клубнях), захаваных у глебе, што дазваляе ім перажываць засушлівы або халодны перыяд года. Адна з жыццёвых формаў раслін; адносяцца да крыптафітаў. Да геафітаў належаць цыбульныя (цыбуля, цюльпан, нарцыс), карэнішчавыя (ландыш, спаржа, многія злакі і асокі), клубнецыбульныя (шафран і інш.), клубняносныя (бульба, батат і інш.). Часткі раслін, якія перажываюць неспрыяльныя ўмовы ў зімовы перыяд, ахаваны таксама ападам з адмерлых наземных органаў і снегам. Геафітаў найбольш у сухіх стэпах.

т. 5, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́БЧЫК (Fritillaria),

род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 100 відаў.

Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. Трапляюцца на лугах, сярод хмызнякоў, у стэпах, па схілах гор. На Беларусі культывуецца 6 відаў Р.: бледнакветкавы (F. pallidiflora), жоўты (F. lutea), імператарскі (F. imperialis), камчацкі (F. camschatcensis), Радэ (F. raddeana), шахматны (F. meleagris).

Шматгадовыя цыбульныя расліны выш. да 100 см. Цыбуліны шарападобныя. Лісце вузкае або шырокаланцэтнае, чаргаванае ці кальчаковае. Кветкі паніклыя, адзіночныя або ў суквецці белага, жоўтага, аранжавага, чырвона-фіялетавага колераў, часта з шахматным малюнкам. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.

В.​М.​Прохараў.

Рабчык шахматны.

т. 13, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)