цурба́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Кусок дрэва, абрубак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цурба́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цурба́лак цурба́лкі
Р. цурба́лка цурба́лкаў
Д. цурба́лку цурба́лкам
В. цурба́лак цурба́лкі
Т. цурба́лкам цурба́лкамі
М. цурба́лку цурба́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цурба́лак, -лка м., разг. кусо́чек де́рева, обру́бок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цурба́лак, ‑лка, м.

Разм. Кусок дрэва; абрубак. Старая падставіла цурбалак. Валодзя стаў на яго. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурба́лак м. Stúmmel m -s, -, Stumpf m -(e)s, Stümpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цурба́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цурба́лка цурба́лкі
Р. цурба́лкі цурба́лак
Д. цурба́лцы цурба́лкам
В. цурба́лку цурба́лкі
Т. цурба́лкай
цурба́лкаю
цурба́лкамі
М. цурба́лцы цурба́лках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пацурба́лак ’цурбалак’ (стаўбц., Нар. сл.). Да па‑ і цурба́лак ’тс’, цуру́балы ’сцёблы раслін’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курдава́лак ’цурбан, цурбалак’ (Нар. сл.). Кантамінацыя курда (гл.) і кавалак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обру́бок абру́бак, -бка м., уці́нак, -нка м.; цурба́лак, -лка м., пацурба́лак, -лка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)