цу́паць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цу́паю цу́паем
2-я ас. цу́паеш цу́паеце
3-я ас. цу́пае цу́паюць
Прошлы час
м. цу́паў цу́палі
ж. цу́пала
н. цу́пала
Загадны лад
2-я ас. цу́пай цу́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цу́паючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Біць (звычайна цэпам), утвараючы прыглушаны стук. [Чыкілевіч:] — Ты [Пракоп] адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць. А стануць чатыры малацьбіты ды як жарнуць — адкуль яно што і возьмецца. Колас.

2. Ісці, крочыць. За .. [Верай Ігнатаўнай] цупае дзяўчынка-падростак і нясе невялікі чамаданчык. Пестрак. Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом. Навуменка.

3. Хапаць рукой за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гуд калгасных малатарань прыглушыў мернае цупанне цапоў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Працу́піць, процу́піць ’праняць, прабраць да здранцвення’ (ТС). Гл. цуп, цупаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацу́паць ’намацаць’ (Нас., Гарэц.). Да гукапераймальнага цуп!у што перадае хуткае хапанне (Нас.), гл. цу́паць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацыкава́ць (нацыковаць) ’нацкаваць’ (Сл. ПЗБ). Да цкаваць (гл.), варыянты цыкаваць, цукавиць ’тс’, магчыма, пад уплывам цупаць ’нацкоўваць, напускаць (сабак)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацу́паць ’падрабіць зубамі’ (А. Усціновіч, вусн. паведамл.). Да па‑ і + цупаць, апошняе — гукаперайманне, параўн. дзятл. цу́пацца ’гойдацца’ (Сцяшк. Сл.), чэш. eupati /dupatif Vupati ’чаканіць крок’, славен. cipati ’цяжка ступаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ацупе́ць, оцупе́ць, оцу́пнуць ’ахаладаць; змерзнуць, стаць цвёрдым (ад холаду)’ (КСТ), оцуплы перан. ’мёртвы (пра чалавека)’ (там жа), укр. оцу́пити ’зацвярдзець’. Да цупкі ’цвёрды’ або цупаць, цупнуць ’ахапіць’, параўн. схапіцца застыць’ (пра што-небудзь вадкае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стукаць, стукацца, пастукваць, ляскаць, біць, біцца, цокаць; стукацець, стукатаць, грукаць, грукатаць, грукацець, тарахцець, ласкатаць, тукаць, тукатаць, тухкаць, тахкаць, цюкаць, бухаць, гопаць, гупаць, цупаць, лопаць, ляпаць, лескатаць, лапацець, лязгаць (разм.); барабаніць, бубніць, бубнець, малаціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)