цу́кар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цу́кар цу́кры
Р. цу́кру цу́краў
Д. цу́кру цу́крам
В. цу́кар цу́кры
Т. цу́крам цу́крамі
М. цу́кры цу́крах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цу́кар, цу́кру, м.

1. Крышталічнае спажыўнае салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу.

Кілаграм цукру.

2. Назва некаторых арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў (спец.).

Вінаградны ц.

Цукровая хвароба — дыябет.

|| прым. цукро́вы, -ая, -ае.

Цукровая пудра.

Цукровая кукуруза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цу́кар, -кру м.

1. са́хар;

чай з цу́крам — чай с са́харом;

трысняго́вы ц. — тростнико́вый са́хар;

бурако́вы ц. — свеклови́чный са́хар;

мало́чны ц.хим. моло́чный са́хар;

2. чаще мн., спец. цу́кры, -раў сахара́;

по́сны ц. — по́стный са́хар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цу́кар, ‑кру, м.

1. Пажыўны харчовы прадукт, белае крышталічнае рэчыва, салодкае на смак, якое вырабляецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу. Людзі вараць і спажываюць варэнне, п’юць чай. Усяму аснова — цукар. Пестрак. [Зыгмусь] рэжа і кладзе на сподак лімон і пасыпае цукрам. Чорны.

2. мн. цукры́, о́ў. Спец. Назва рада арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў.

3. перан. Разм. Пра што‑н. прыемнае на смак, смачнае. // Пра таго, хто прыносіць асалоду. [Хлор:] — Цукар — не дзяўчына, .. ружачка пахучая... Гартны.

•••

Посны цукар — сорт цукерак з цукру з фруктовымі сокамі.

[Ад ням. Zucker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Цукар 2/544, 588; 3/96; 11/124, 125

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цукар

т. 17, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цу́кар м. кул. Zcker m -s;

цу́кар-рафіна́д Würfelzucker m, Raffinde f -;

трысняго́вы цу́кар Rhrzucker m;

бура́чны цу́кар Rübenzucker m;

мало́чны цу́кар хім. Laktse f, -, Mlchzucker m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цу́кар

(польск. cukier < ням. Zucker < іт. zuchero, ад ар. sukkar)

1) пажыўны харчовы прадукт, белае крышталічнае рэчыва, салодкае на смак, якое вырабляецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу;

2) адно з арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў;

3) перан. той, хто прыносіць асалоду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пладовы цукар, гл. Фруктоза

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бамбукавы цукар 2/121

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)