цвіко́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цвіко́вы |
цвіко́вая |
цвіко́вае |
цвіко́выя |
| Р. |
цвіко́вага |
цвіко́вай цвіко́вае |
цвіко́вага |
цвіко́вых |
| Д. |
цвіко́ваму |
цвіко́вай |
цвіко́ваму |
цвіко́вым |
| В. |
цвіко́вы (неадуш.) цвіко́вага (адуш.) |
цвіко́вую |
цвіко́вае |
цвіко́выя (неадуш.) цвіко́вых (адуш.) |
| Т. |
цвіко́вым |
цвіко́вай цвіко́ваю |
цвіко́вым |
цвіко́вымі |
| М. |
цвіко́вым |
цвіко́вай |
цвіко́вым |
цвіко́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цвіко́вы
1. (относящийся к производству гвоздей) гвозди́льный;
2. (относящийся к гвоздю) гвоздяно́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цвіко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цвіка, звязаны з вырабам цвікоў. Цвіковая вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Металічны або драўляны стрыжань, завостраны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н.
Забіваць цвікі ў дошку.
2. перан., чаго. Самае значнае, галоўнае (разм.).
Ц. праграмы.
Ц. сезону.
|| памянш. цвічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. цвіко́вы, -ая, -ае і цвіка́рны, -ая, -ае.
Цвіковая прамысловасць.
Цвікарны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САЛТАНО́ЎСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1872—191.7 у в. Салтанова (цяпер у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Меў паравы рухавік. У 1913 працавала 75 чал. У 1-ю сусв. вайну вырабляў цвікі, калючы дрот, скобы.
т. 14, с. 116
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя).
т. 2, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гвозди́льный спец. цвіко́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гвоздяно́й прост., обл. цвіко́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭ́ЧЫЦКІ МЕТЫ́ЗНЫ ЗАВО́Д Засн. ў 1912 у г. Рэчыца Гомельскай вобл. на базе лесапільнай вытв-сці купцамі Б. і У. Рык як дротава-цвіковы завод «Прыдняпроўскі». Выпускаў да 30 пудоў цвікоў за суткі. У 1917 з-д нацыяналізаваны. У грамадзянскую вайну часткова разбураны. Адноўлены ў 1920, з 1927 дротава-цвіковы з-д імя Інтэрнацыянала. У 1940 вырабляў 27 т цвікоў за суткі.
У 1941 гал. вузлы і агрэгаты эвакуіраваны ў г. Ніжні Ноўгарад і Барнаул. У Вял. Айч. вайну будынкі разбураны. Адноўлены ў 1943. У 1945 выпусціў 1000 т цвікоў і шрубаў. З 1959 сучасная назва. Мае 5 асн. цэхаў (сталядротавы, крапежны, спец. крапежных вырабаў, цвіковы, тавараў нар. ужытку), 3 дапаможныя (аўтацэх, падрыхтоўкі вытв-сці і інструментальны). Вытв-сць тэхнічна пераабсталявана, устаноўлены высокапрадукц. аўтаматы. Асн. прадукцыя (2001): дрот, цвікі, крапежныя вырабы (балты, гайкі, шрубы, вінты нармальнай і павышанай дакладнасці, шайбы, заклёпкі), шплінты.
А.С.Вашкоў.
т. 14, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)