царкоўнаславянская мова

т. 17, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

царкоўнаславя́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян.

Царкоўнаславянская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

церковнославя́нский царкоўнаславя́нскі;

церковнославя́нский язы́к царкоўнаславя́нская мо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Church Slavonic

царко́ўнаславя́нская мо́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

царкоўнаславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. царкоўнаславя́нскі царкоўнаславя́нская царкоўнаславя́нскае царкоўнаславя́нскія
Р. царкоўнаславя́нскага царкоўнаславя́нскай
царкоўнаславя́нскае
царкоўнаславя́нскага царкоўнаславя́нскіх
Д. царкоўнаславя́нскаму царкоўнаславя́нскай царкоўнаславя́нскаму царкоўнаславя́нскім
В. царкоўнаславя́нскі (неадуш.)
царкоўнаславя́нскага (адуш.)
царкоўнаславя́нскую царкоўнаславя́нскае царкоўнаславя́нскія (неадуш.)
царкоўнаславя́нскіх (адуш.)
Т. царкоўнаславя́нскім царкоўнаславя́нскай
царкоўнаславя́нскаю
царкоўнаславя́нскім царкоўнаславя́нскімі
М. царкоўнаславя́нскім царкоўнаславя́нскай царкоўнаславя́нскім царкоўнаславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

cerkiewny

царкоўны;

język cerkiewny — царкоўнаславянская мова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

царкоўнаславя́нскі kírchenslawisch;

царкоўнаславя́нская мо́ва die kírchenslawische Spráche, das Kírchenslawische (sub)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

царкоўнаславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян. Сымон-кантычнік.. гугнявіў нараспеў незразумелыя царкоўнаславянскія словы. Бядуля.

•••

Царкоўнаславянская мова — літаратурная мова ўсходніх і паўднёвых славян перыяду 11–17 стст., якая падверглася ўплыву жывых славянскіх моў і ўтварыла мясцовыя варыянты (ізводы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЁРТВАЯ МО́ВА,

мова, якая выйшла з ужытку і вядомая толькі па пісьмовых помніках ці запісах, што дайшлі з часу, калі яна была жывой. Часта захоўваецца ў жывым ужыванні ў якасці мовы культу (копцкая мова як мова богаслужэння ў хрысціян-егіпцян, лацінская мова ў каталіцкай царкве, царкоўнаславянская мова ў праваслаўнай царкве, класічная тыбецкая мова ў ламаісцкай царкве ў манг. народнасцей). Больш рэдкім з’яўляецца адначасовае выкарыстанне М.м. ў якасці саслоўнай (каставай жрэцкай, што звязана з яе культавай роляй) і літаратурнай, напр., санскрыт у стараж. і сярэдневяковай Індыі. М.м. можа выкарыстоўвацца ў навуцы (лац. мова). Лексіка М.м. характарызуецца колькаснай абмежаванасцю, лексемамі, значэнне якіх застаецца невядомым, і лексемамі, якія трапляюцца ў тэкстах толькі адзін раз. У выключных сац. умовах магчыма пераўтварэнне М.м. культу ў размоўную (напр., іўрыт). Многія з М.м. сталі набыткам навукі ў выніку дэшыфроўкі іх пісьмовых помнікаў.

т. 10, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)