царава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Тое, што і царстваваць.

2. перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі-н. якасцямі; першынстваваць дзе-н., сярод каго-, чаго-н.

|| наз. царава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цару́ю цару́ем
2-я ас. цару́еш цару́еце
3-я ас. цару́е цару́юць
Прошлы час
м. царава́ў царава́лі
ж. царава́ла
н. царава́ла
Загадны лад
2-я ас. цару́й цару́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цару́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

царава́ць несов., см. ца́рстваваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

царава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Тое, што і царстваваць. [Цар] не мог не бачыць, што ў новай вайне прыгонная Расія не вытрымае, яе заваююць і падзеляць мацнейшыя дзяржавы. Тады ўжо не цараваць ні яму, ні яго роду. Якімовіч. // перан. Цалкам гаспадарыць дзе‑н., валодаць кім‑, чым‑н. Тут, у чужой хаце, у дзяржаве, дзе цараваў строгі Глушак, неяк асабліва адчувалася непарушная ўлада звычаяў і законаў. Мележ. Трэба ім [гаспадыням] гатаваць, цыраваць, Над каструлямі дымнымі Цараваць. Барадулін.

2. перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі‑н. якасцямі; першынстваваць дзе‑н., сярод каго‑, чаго‑н. А дзе ніжэй, дзе вясной надаўжэй затрымліваецца вада, там царуе раскошны, прысадзісты вербалоз. Паўлаў. І выкладаць прадмет вы [настаўнікі] здольныя, І на ігрышчах цараваць, І пляшку асушыць супольную, І вершы пакрытыкаваць... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царава́ць (als Zar) regeren vi; hrrschen vi (тс. перан.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

царава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рстваваць

1. гл. цараваць;

2. (дамінаваць) domineren vi, vrherrschen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цари́ть несов.

1. уст. царава́ць;

2. перен. панава́ць;

в лесу́ цари́т тишина́ у ле́се пану́е цішыня́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́рствовать несов.

1. (быть царём) ца́рстваваць, царава́ць;

2. перен. (господствовать) панава́ць;

глубо́кое молча́ние ца́рствовало круго́м глыбо́кая цішыня́ панава́ла наво́кал.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reign2 [reɪn] v.

1. ца́рстваваць, царава́ць;

Queen Victoria reigned over sixty years. Каралева Вікторыя была на троне звыш шасцідзесяці год.

2. улада́рыць; панава́ць;

Anarchy reigned for many years. Анархія панавала на працягу многіх гадоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)