цаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., у каго-што.

1. Старацца папасці ў цэль.

Ц. снежкай у сябра.

2. Пападаць, трапляць.

Кулі метка цалялі ў мішэнь.

3. перан. Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (разм.).

Ц. у начальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаля́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цаля́ю цаля́ем
2-я ас. цаля́еш цаля́еце
3-я ас. цаля́е цаля́юць
Прошлы час
м. цаля́ў цаля́лі
ж. цаля́ла
н. цаля́ла
Загадны лад
2-я ас. цаля́й цаля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цаля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цаля́ць несов.

1. попада́ть;

ц. у мішэ́нь — попада́ть в мише́нь;

2. перен., разг. ме́тить, це́лить; норови́ть;

вунь куды́ ён цаля́е — вон куда́ он ме́тит (норови́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. у каго-што, па кім-чым. Накіроўваць стрэл, удар у пэўную цэль. Паліцай цаляў у Андрыяна, але папаў у яго таварыша. Марціновіч. Спачатку немцы спрабавалі агрызацца, цалялі па самалётах з зенітак. Сачанка. // у што. Імкнуцца папасці (рукой, нагой і пад.) куды‑н., у што‑н. Усе яшчэ спалі, толькі Вара, пазяхаючы, цаляла рукой у рукаў ватоўкі і ніяк не магла патрапіць. Сабаленка. Не адставай, сынок, не адставай, — раз-пораз падахвочваў тата мяне. — Ты ў мае сляды цаляй — лягчэй будзе ісці. Пальчэўскі. // перан.; у каго-што. Разм. Мець каго‑н. на ўвазе. Каб не было памылкі, у каго ён цаляе, Чорны зрабіў сугучнымі прозвішчы прататыпа і героя. Лужанін. // да каго-чаго, на каго-што. Разм. Ісці, кіравацца ў пэўным напрамку. Адзін цаляў да Валодзі, другі накіраваўся да Івана. Новікаў.

2. Пападаць, трапляць. Кулі сыпаліся градам, а .. [Андрэй] не адчуваў, не заўважаў, куды яны цалялі. Кулакоўскі.

3. перан. Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, месца. Гаспадар крыху замяшаўся, бо і ён таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка, адразу сцяміўшы, куды цаляе яго сусед. Колас. — Эге, весела сёння ў народнай! — гукнуў ад парога Мальчэўскі. — Хто тут сёння ў завадатары цаляе? Васілёнак. // з інф. Імкнуцца зрабіць што‑н. пэўным чынам, у пэўны час або ў пэўным месцы. [Валодзя], відаць, цаляў выходзіць з дому і прыходзіць так, каб не трапляцца мне на вочы. Сабаленка. Як толькі малыя з заняткаў, дык.. [жанчыны] ў школу. І ўсё цаляюць заходзіць па адной. Кавалёў.

•••

Зуб на зуб не цаляе — тое, што і зуб на зуб не пападае (гл. зуб).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаля́ць

1. (трапляць) trffen* vt;

2. (накіроўваць стрэл, удар) zelen vi (у што-н. nach D);

цаля́ць са стрэ́льбы das Gewhr nlegen;

цаля́ць па кім-н. auf j-n zelen, auf j-n nlegen;

3. перан. (намагацца, імкнуцца) (b)zelen vi (куды-н. auf A); ndeuten vt, nspielen vi (auf A) (намякаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цаляць, нацэльваць, нацэльвацца, прыцэльвацца, меціць, лучыць □ наводзіць на цэль

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цаляць.

Ц. у зайца з ружжа.

Ц у начальнікі.

2. зак. Трапіць, папасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попада́ть несов.

1. (куда-л.) трапля́ць, папада́ць;

2. (в кого, во что) папада́ць; трапля́ць, цаля́ць;

3. безл., разг. папада́ць, улята́ць; см. попа́сть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́гада1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр. ви́года, рус. вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус. дыял. годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв. га́ђати ’цэліцца, страляць, кідаць’ і інш.

Вы́гада2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус. ’угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом. Панчанка. Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі. Вітка. [Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі. А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў... Сіпакоў. // Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць. Даніленка. Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць. Асіпенка.

2. зак. Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка]. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)