хіці́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хіці́навы хіці́навая хіці́навае хіці́навыя
Р. хіці́навага хіці́навай
хіці́навае
хіці́навага хіці́навых
Д. хіці́наваму хіці́навай хіці́наваму хіці́навым
В. хіці́навы (неадуш.)
хіці́навага (адуш.)
хіці́навую хіці́навае хіці́навыя (неадуш.)
хіці́навых (адуш.)
Т. хіці́навым хіці́навай
хіці́наваю
хіці́навым хіці́навымі
М. хіці́навым хіці́навай хіці́навым хіці́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хіці́навы биол. хити́новый, хити́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з хіціну. Хіцінавыя ўтварэнні. Хіцінавы панцыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хити́нный, хити́новый биол. хіці́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАПТАЛІ́ТЫ

(Graptolithina),

падтып вымерлых марскіх каланіяльных жывёл тыпу паўхордавых, 2 класы: стэрэасталанаты (Stereostolonata) і грапталаідэі (Graptoloidea). Каля 180 родаў. Бентасныя, планктонныя або псеўдапланктонныя (прымацаваныя да водарасцей) арганізмы. Існавалі ад сярэдняга кембрыю да карбону, росквіт у ардовіку — сілуры і ніжнім дэвоне. На Беларусі выяўлены ў адкладах ардовіку і сілуру ў паўн.-зах. і паўд.-зах. раёнах.

Шкілет хіцінавы, мелі галінастую, сеткападобную і інш. будову, з цвёрдымі сталонамі або без іх. Планктонныя грапталіты мелі пнеўматафор (паплавок з газам) для падтрымання ў тоўшчы вады.

т. 5, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)