хіста́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хіста́льны хіста́льная хіста́льнае хіста́льныя
Р. хіста́льнага хіста́льнай
хіста́льнае
хіста́льнага хіста́льных
Д. хіста́льнаму хіста́льнай хіста́льнаму хіста́льным
В. хіста́льны (неадуш.)
хіста́льнага (адуш.)
хіста́льную хіста́льнае хіста́льныя (неадуш.)
хіста́льных (адуш.)
Т. хіста́льным хіста́льнай
хіста́льнаю
хіста́льным хіста́льнымі
М. хіста́льным хіста́льнай хіста́льным хіста́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хіста́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хіста́льны хіста́льная хіста́льнае хіста́льныя
Р. хіста́льнага хіста́льнай
хіста́льнае
хіста́льнага хіста́льных
Д. хіста́льнаму хіста́льнай хіста́льнаму хіста́льным
В. хіста́льны (неадуш.)
хіста́льнага (адуш.)
хіста́льную хіста́льнае хіста́льныя (неадуш.)
хіста́льных (адуш.)
Т. хіста́льным хіста́льнай
хіста́льнаю
хіста́льным хіста́льнымі
М. хіста́льным хіста́льнай хіста́льным хіста́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хіста́льны кача́тельный; колеба́тельный;

х. рух — колеба́тельное движе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіста́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хістання (у 1 знач.). Хістальны рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Ківаць з боку ў бок.

Вецер хістае яліны.

2. чым. Рабіць хістальныя рухі чым-н.

Х. слуп.

3. перан., што. Рабіць няўстойлівым, падрываць.

Гэта хістала яго аўтарытэт.

|| аднакр. хісну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. хіста́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. хіста́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

колеба́тельный

1. калыха́льны, гайда́льны;

2. хіста́льны, обл. калыва́льны;

колеба́тельное движе́ние хіста́льны рух;

колеба́тельный ко́нтур радио хіста́льны ко́нтур;

3. вага́льны; см. колеба́ть 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oscillatory

[ˈɑ:sələtɔri]

adj.

хіста́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КРЫВАШЫ́ПНЫ МЕХАНІ́ЗМ,

механізм са звяном (крывашыпам або каленчатым валам), якое пры вярчэнні вакол нерухомай восі пераўтварае адзін від руху ў другі. Бываюць К. м. плоскія (з рухам усіх звёнаў у паралельных плоскасцях) і прасторавыя, чатырох- і шматзвёнавыя.

Найб. пашыраны плоскія крывашыпна-паўзунныя (пераўтвараюць вярчальны рух у прамалінейны зваротна-паступальны або наадварот), крывашыпна-каромыславыя (вярчальны рух — у хістальны) і крывашыпна-кулісныя (раўнамерна вярчальны рух — у нераўнамерна вярчальны, хістальны або зваротна-паступальны; гл. таксама Кулісны механізм). К. м. выкарыстоўваюцца ў поршневых рухавіках, помпах, кампрэсарах, прэсах, металарэзных станках, цестамясілках, снегапагрузчыках і інш. машынах.

Плоскія крывашыпныя механізмы: а — крывашыпна-каромыславы; б — крывашыпна-паўзунны; в — крывашыпна-кулісны; г — крывашып з пастаянным радыусам r; 1 — крывашып; 2 — шатун; 3 — каромысел; 4 — паўзун; 5 — куліса.

т. 8, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pndelbewengung f -, -en хіста́льны рух

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wahadłowy

маятнікавы; хістальны;

ruch wahadłowy — а) хістальны рух;

папераменны рух (на вузкай дарозе)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)