хра́бры, -ая, -ае.

Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны.

Х. чалавек.

Х. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Хра́бры

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Хра́бры
Р. Хра́брага
Д. Хра́браму
В. Хра́бры
Т. Хра́брым
М. Хра́брым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хра́бры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хра́бры хра́брая хра́брае хра́брыя
Р. хра́брага хра́брай
хра́брае
хра́брага хра́брых
Д. хра́браму хра́брай хра́браму хра́брым
В. хра́бры (неадуш.)
хра́брага (адуш.)
хра́брую хра́брае хра́брыя (неадуш.)
хра́брых (адуш.)
Т. хра́брым хра́брай
хра́браю
хра́брым хра́брымі
М. хра́брым хра́брай хра́брым хра́брых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хра́бры хра́брый;

па́сці сме́рцю ~рых — пасть сме́ртью хра́брых

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хра́бры, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка. Алешка. Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чужынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой. Жычка. / у знач. наз. хра́бры, ‑ага, м. Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край. Гілевіч. // Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харо́бры, хра́бры tpfer; mtig (мужны); kühn (адважны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вадзім Храбры 9/183

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Уладзімір Храбры 2/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Храбры У. А. 6/187

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІХА́Й ХРА́БРЫ (Mihai Viteazu; 1558—9.8.1601),

гаспадар (князь) Валахіі [1593—1600]. Вёў барацьбу супраць тур. панавання і за стварэнне цэнтралізаванай рум. дзяржавы. У 1595 у бітвах каля с. Кэлугэрэнь і на р. Дунай разбіў тур. войскі і прымусіў іх пакінуць Валахію. У 1599 ваен. шляхам падпарадкаваў Трансільванію, у 1600 — Малдаўскае княства і пачаў называць сябе «гаспадаром Валахіі, Трансільваніі і ўсёй Малд. зямлі». Аднак у выніку паўстання мясц. знаці ў вер. 1600 страціў Трансільванію. У той жа час Малдову акупіравалі войскі Рэчы Паспалітай, якія потым разам з малд. войскамі ўварваліся ў Валахію. У выніку здрады сваіх баяр, што падтрымалі малд. прэтэндэнта на валашскі прастол С.​Мавілу (Магілу), М.Х. пацярпеў паражэнне і ў касір. 1600 уцёк у Аўстрыю. У 1601 на чале наёмнага войска, набранага на сродкі аўстр. Габсбургаў, уварваўся ў Трансільванію і 3 жн. разбіў там войска мясц. знаці. Забіты паліт. праціўнікамі, якія апасаліся яго вяртання на валашскі прастол.

т. 10, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)