Хола эфект 11/72 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛА ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК, Хола датчык,

вымяральны пераўтваральнік на аснове Хола эфекту. Пры дапамозе Х.п. можна вымяраць фіз. велічыні, якія адназначна залежаць ад напружанасці магн. поля. Адрозніваюць вымяральныя і індыкатарныя Х.п. Вымяральныя выкарыстоўваюцца ў магнітометрах, бескантактных амперметрах, перамнажальных прыладах і інш., індыкатарныя служаць для ўстанаўлення факта наяўнасці ці адсутнасці магн. поля ў дадзеным пункце прасторы.

т. 17, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛА ЭФЕ́КТ,

узнікненне ў правадніку з токам, змешчаным у магн. поле, электрычнага поля (холаўскай рознасці патэнцыялаў), накіраванага перпендыкулярна да шчыльнасці току і знешняга магн. поля. Адкрыты Э.Г.Холам у 1879. Тлумачыцца дзеяннем Лорэнца сілы на паток носьбітаў зараду (электронаў, дзірак, іонаў). Выкарыстоўваецца для вымярэння індукцыі магн. поля, вызначэння знака зараду рухомых носьбітаў зараду і іх канцэнтрацыі.

У магнетыках да звычайнага Х.э. дадаецца ферамагнітны (спантанны, ці анамальны) Х.э., абумоўлены намагнічанасцю правадніка. У двухмерным правадніку (таўшчыня меншая за сярэднюю даўжыню хвалі дэ Бройля электрона) з токам, змешчаным у магутнае магн. поле (калі энергія цыклатроннага руху электрона праводнасці большая за сярэднюю энергію цеплавога руху), назіраецца квантавы Х.э. — адносіны холаўскай рознасці патэнцыялаў да сілы току ступеньчатым чынам залежаць ад велічыні магн. поля і канцэнтрацыі электронаў. Адкрыты ў 1980 К. фон Клітцынгам. Выкарыстоўваецца ў метралогіі для стварэння эталона эл. супраціўлення.

Літ.:

Кучис Е.В. Гальваномагнитные эффекты и методы их исследования. М., 1990;

Клитцинг К. фон. Квантованный эффект Холла: Пер. с англ. // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1;

Штермер Х. Дробный квантовый эффект Холла: Пер. с англ. // Там жа. 2000. Т. 170, № 3.

М.​А.​Паклонскі.

Да арт. Хола эфект. Схема вымярэння холаўскай рознасці электрычных патэнцыялаў UH : 1 — праваднік электрычнасці; 2 — токавыя кантакты; 3 — холаўскія кантакты, J→ — шчыльнасць току, B→ — індукцыя знешняга магнітнага поля (перпендыкулярная плоскасці рысунка).

т. 17, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

холл хол, род. хо́ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хо́л хо́лы
Р. хо́ла хо́лаў
Д. хо́лу хо́лам
В. хо́л хо́лы
Т. хо́лам хо́ламі
М. хо́ле хо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́нсінг-хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. да́нсінг-хо́л да́нсінг-хо́лы
Р. да́нсінг-хо́ла да́нсінг-хо́лаў
Д. да́нсінг-хо́лу да́нсінг-хо́лам
В. да́нсінг-хо́л да́нсінг-хо́лы
Т. да́нсінг-хо́лам да́нсінг-хо́ламі
М. да́нсінг-хо́ле да́нсінг-хо́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кактэ́йль-хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кактэ́йль-хо́л кактэ́йль-хо́лы
Р. кактэ́йль-хо́ла кактэ́йль-хо́лаў
Д. кактэ́йль-хо́лу кактэ́йль-хо́лам
В. кактэ́йль-хо́л кактэ́йль-хо́лы
Т. кактэ́йль-хо́лам кактэ́йль-хо́ламі
М. кактэ́йль-хо́ле кактэ́йль-хо́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кангрэ́с-хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кангрэ́с-хо́л кангрэ́с-хо́лы
Р. кангрэ́с-хо́ла кангрэ́с-хо́лаў
Д. кангрэ́с-хо́лу кангрэ́с-хо́лам
В. кангрэ́с-хо́л кангрэ́с-хо́лы
Т. кангрэ́с-хо́лам кангрэ́с-хо́ламі
М. кангрэ́с-хо́ле кангрэ́с-хо́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́ртынг-хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́ртынг-хо́л ка́ртынг-хо́лы
Р. ка́ртынг-хо́ла ка́ртынг-хо́лаў
Д. ка́ртынг-хо́лу ка́ртынг-хо́лам
В. ка́ртынг-хо́л ка́ртынг-хо́лы
Т. ка́ртынг-хо́лам ка́ртынг-хо́ламі
М. ка́ртынг-хо́ле ка́ртынг-хо́лах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мю́зік-хо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мю́зік-хо́л мю́зік-хо́лы
Р. мю́зік-хо́ла мю́зік-хо́лаў
Д. мю́зік-хо́лу мю́зік-хо́лам
В. мю́зік-хо́л мю́зік-хо́лы
Т. мю́зік-хо́лам мю́зік-хо́ламі
М. мю́зік-хо́ле мю́зік-хо́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)