хлі́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ціха плакаць, усхліпваць.

Дзесьці жаласна хліпала дзіця.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлі́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлі́паць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хлі́паю хлі́паем
2-я ас. хлі́паеш хлі́паеце
3-я ас. хлі́пае хлі́паюць
Прошлы час
м. хлі́паў хлі́палі
ж. хлі́пала
н. хлі́пала
Загадны лад
2-я ас. хлі́пай хлі́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хлі́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлі́паць несов., разг. хли́пать;

х. но́сам — шмы́гать но́сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлі́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ціха плакаць; усхліпваць. [Маці] толькі сутаргава хліпала, выціраючы вочы вялікімі патрэсканымі пальцамі. Мележ. Белагаловая дзяўчынка сядзела трохі воддаль і хліпала, выціраючы кулачкамі заплаканыя вочы. Чыгрынаў.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць. Лямпа, якая вісела перад сталом прэзідыума, чамусьці пачала хліпаць усё мацней і мацней. Паслядовіч. Газоўка хліпала вечарам. Барадулін. Недзе ля Ялты раз-поразу загараўся зялёны агеньчык маяка; ён хліпаў бясконца, пасылаючы ў мора супакаенне начным вандроўнікам. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́паць разм. schlchzen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хли́пать несов., прост. хлі́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sniffle [ˈsnɪfl] v. хлі́паць; сапці́ праз зало́жаны нос

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

захлі́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць хліпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хліпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку хліпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)