хлі́панне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хлі́панне хлі́панні
Р. хлі́пання хлі́панняў
Д. хлі́панню хлі́панням
В. хлі́панне хлі́панні
Т. хлі́паннем хлі́паннямі
М. хлі́панні хлі́паннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлі́панне ср., разг. хли́панье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлі́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хліпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Памалу рыданні.. [жонкі Гвардыяна] заціхалі, пераходзячы ў ціхае жаласнае хліпанне. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ціха плакаць, усхліпваць.

Дзесьці жаласна хліпала дзіця.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлі́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)