хлу́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хлу́п хлу́пы
Р. хлу́па хлу́паў
Д. хлу́пу хлу́пам
В. хлу́п хлу́пы
Т. хлу́пам хлу́памі
М. хлу́пе хлу́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Хлуп Отакар

т. 17, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыхлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (калінк., ЛА, 4), пры́хлап, пры́хлуп ’пакатасць’ (калінк., Сл. ПЗБ), сюды ж варыянты: пры́хлю́п, пры́хлюн ’пакатая страха’; ’пакаты схіл (страхі, верха ў стозе)’ (ТС; маст., ганц., ЛА, 4), прыхлю́пісты ’пакаты’ (ТС), прыхлю́пая, прыхлу́пістая, прыхлу́піста (страха) ’пакатая страха’ (лун., калінк., ельск., кір., люб., ЛА, 4). Сюды ж таксама прыхлу́пкаваты ’прысадзісты’ (Мат. Гом.), прыклю́п ’паветка са сценамі для дроў, мякіны’ (лун., Нар. сл.). Да гукапераймальнага (імітатыўнага) хлуп (‑хлюп‑), ‑хлоп‑, параўн. палес. прі́хлопні ’пакаты’ (Бел.-укр. ізал.). Гл. ахлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)