ва́да ж., разг. поро́к м., изъя́н м.

вада́ ж., в разн. знач. вода́;

дажджава́я в. — дождева́я вода́;

вялі́кая в. — высо́кая вода́;

мя́ккая в. — мя́гкая вода́;

у кні́жцы мно́га вады́ — в кни́ге мно́го воды́;

ця́жкая в.хим. тяжёлая вода́;

жо́ўтая в.мед. жёлтая вода́;

цёмная в.мед. тёмная вода́;

як у ваду́ апу́шчаны — как в во́ду опу́щенный;

канцы́ ў ваду́ — концы́ в во́ду;

вадо́й не разалье́ш — водо́й не разольёшь;

як у ваду́ ка́нуў — как в во́ду ка́нул;

шмат вады́ сплыло́ — мно́го воды́ утекло́;

як з гу́сі в. — как с гу́ся вода́;

як дзве кро́плі вады́ — как две ка́пли воды́;

вады́ не заму́ціць — воды́ не заму́тит;

пасадзі́ць на хлеб і ваду́ — посади́ть на хлеб и (на) во́ду;

вы́йсці сухі́м з вады́ — вы́йти сухи́м из воды́;

муці́ць ваду́ — мути́ть во́ду;

мно́га вады́ працякло́ — мно́го (нема́ло) воды́ утекло́ (ушло́);

як пу́гай па вадзе́ — как об сте́нку горо́х;

сплы́сці з вадо́ю — уплы́ть с водо́й;

вы́весці на чы́стую ваду́ — вы́вести на чи́стую во́ду;

пайсці́ з вадо́ю — поплы́ть по тече́нию;

жыва́я в.фольк. жива́я вода́;

мёртвая в.фольк. мёртвая вода́;

як ры́ба ў вадзе́ — как ры́ба в воде́;

прайсці́ аго́нь, ваду́ і ме́дныя тру́бы — пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы;

чы́стай вады́ — чи́стой воды́;

як у ваду́ глядзе́ў — как в во́ду гляде́л (смотре́л);

ліць ваду́ на (чый) млын — лить во́ду на (чью) ме́льницу;

набра́ць вады́ ў рот — набра́ть воды́ в рот;

насі́ць у рэ́шаце ваду́ — носи́ть решето́м во́ду;

сёмая (дзяся́тая) в. на кісялі́погов. седьма́я (деся́тая) вода́ на киселе́;

таўчы́ ваду́ ў сту́пе — толо́чь во́ду в сту́пе;

як ка́мень у ваду́ — как ка́мень в во́ду;

бу́ра ў шкля́нцы вады́ — бу́ря в стака́не воды́;

як вадо́й змы́ла — как водо́й смы́ло;

апёкшыся малако́м, і ваду́ сту́дзішпосл. обжёгшись на молоке́, ду́ешь и на во́ду;

цішэ́й вады́, ніжэ́й травы́погов. ти́ше воды́, ни́же травы́;

ві́ламі па вадзе́ пі́санапогов. ви́лами по воде́ пи́сано;

у гара́чай вадзе́ купа́ныпогов. до трёх не говори́;

гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́цьпогов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть;

пад ляжа́чы ка́мень в. не цячэ́посл. под лежа́чий ка́мень вода́ не течёт;

лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́погов. лови́ть ры́бу в му́тной воде́;

пабы́ў у вадзе́ і не мо́кры нідзе́погов. вы́шел сухи́м из воды́;

да пары́ збан ваду́ но́сіцьпосл. пова́дился кувши́н по́ воду ходи́ть, там ему́ и го́лову сломи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мяккі, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, не робіць уражання цвёрдасці, шчыльнасці пры датыканні; няжорсткі, няцвёрды. Лёг Янка на мяккую пасцель і заснуў як забіты. Якімовіч. Сцежка была мяккая, тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны. // Тонкі, шаўкавісты, эластычны (пра валасы, шэрсць, матэрыю і г. д.). Мяккая воўна. Мяккі лён. Мяккі хром. ▪ [Аксеня] апусцілася над.. [Янам] на калені, заглянула ў твар, ласкава пагладзіла яго мяккія валасы. Пестрак. // Далікатны, не грубы. Нечакана нечыя мяккія і цёплыя пальцы ласкава прыкрылі вочы. Шыцік.

2. Які лёгка паддаецца апрацоўцы, лёгка змяняе форму пры сцісканні; проціл. цвёрды. Мяккая марка сталі. Мяккая гліна. ▪ Лясны грунт мяккі, падатлівы. Рыдлёўка ідзе ў зямлю добра. Ставер. Мароз адпаў, снег быў мяккі і не рыпеў пад нагамі. Паўлаў. // Свежы, нячэрствы. Мяккі пірог. Мяккі хлеб.

3. перан. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі. Голас быў у Цярэшкі прыемны, мяккі і такі шчыры, што ішоў, здавалася, ад самога яго сэрца. Краўчанка. Лямпа з сінім абажурам залівала мяккім святлом стол і паперы. Карпюк. На дварэ дзьмуў мяккі вецер, ціха шумеў у лісцях клёнаў, што акружалі казармы. Дудо. // Плаўны, павольны. Мяккая хада. Мяккія рухі. ▪ Некаторыя [людзі] кінуліся адразу назад, ад штабеляў, ад берага, туды, .. дзе хадзілі пад сонцам мяккія, жытнія хвалі, дзе ўтульна зелянеў ускраек лесу. Лынькоў. // Ціхі, прыглушаны; ледзь чутны. Ад ракі даносіліся крыкі, смех, чуліся мяккія ўсплёскі вады. Дуброўскі. У калідоры пачуліся крокі. Асцярожныя, мяккія, як кашэчыя. Арабей.

4. перан. Некантрастны; не зусім выразны. Мяккія ружовыя цені калыхаліся між шэрых камяніц, раставалі ў зялёным змроку садоў. Лынькоў.

5. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; хісткі, няўстойлівы. Мяккі «таварыш», проста як вата, Хоць куды хочаш яго запіхай. Крапіва. // Сардэчны, спагадлівы, чулы. Міхасёў бацька Лявон Архіпавіч быў чалавек мяккі, душэўны. Якімовіч. Калі .. [пісьменнік] пачаў гаварыць аб дзецях, аб якіх мала дбаюць бацькі, .. то некаторыя больш мяккія натуры ўцерлі слязу. Колас. // Які выражае сардэчную дабрату. Калі развіталіся за саўгасаўскім садам, Міша сказаў, і словы яго былі мяккія, добрыя: — Прыходзь часцяком, да нас. Баранавых.

6. Нястрогі, паблажлівы; проціл. суровы. Мяккі прыгавор. Мяккае абыходжанне.

7. перан. Пазбаўлены рэзкасці, грубасці; далікатны. У голасе разам з мяккім дакорам чулася зморанасць. Гарбук. Мяккі тон маёра адразу раззброіў.. [Пальчыка]. Дамашэвіч. [Панна Ядвіга] тварам была копіяй бацькі, толькі з болей мяккімі і дробнымі рысамі. Бядуля.

8. Цёплы, несуровы (пра клімат, пагоду і пад.). Мяккі клімат. ▪ Нават Клім Турок, самы стары ва Узлессі чалавек, не памятаў такой мяккай зімы. Шахавец.

9. Які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення (аб зычных гуках). Мяккія зычныя.

•••

Мяккая вада гл. вада.

Мяккая мэбля гл. мэбля.

Мяккая пасадка гл. пасадка.

Мяккі вагон гл. вагон.

Мяккі знак гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяціць 1, свячу, свеціш, свеціць; незак.

1. Выпраменьваць святло ў прастору. Некалькі дзён быў дождж, а сёння свеціць сонца. Брыль. Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні: Свеціць месяца кружочак, Ты ж аб долі спі. Купала. Па небе плыў, амаль што бег месяц, была ноч, свяцілі то тут, то там, прарэзаўшыся праз рэдкія хмары, зоры. Сачанка. Грукала цяпер ужо цішэй і недзе збоку, далёка за Лонвай. Толькі маланкі свяцілі і свяцілі, ад іх рабілася цямней і на дарозе, і ў полі. Пташнікаў. // Накіроўваць святло асвятляльнага прыбора ці іншай крыніцы святла ў які‑н. бок. Убачыўшы Курловіча,.. [Дзям’ян] працягнуў з падкрэсленай пашанай: «А-а-а!» — і стаў, ідучы, старанна свяціць яму пад ногі. Дуброўскі. Архіп Паўлавіч дастаў ліхтарык і доўга свяціў ім. Шашкоў. // перан.; каму. Прыносіць радасць, шчасце, здавальненне. Я помню толькі ясныя раніцы, ясныя дні і вечары, бо Ганіна каханне свяціла мне, як само сонца. Чарнышэвіч. Жыў чалавек на свеце, Якому лёсам суджана было Сказаць, Што шчасце толькі смелым свеціць, Што толькі ў рэвалюцыі святло... Свірка.

2. Ззяць, адбіваючы святло, прамені. На гімнасцёрцы ветэрана свяцілі медалі. // Вылучацца сярод іншых прадметаў сваім светлым колерам, быць бачным, віднецца (пра што‑н. светлае). Белымі прамавугольнымі плямамі свяціла падлога. Гэта сталяр уставіў на месца праламаных дошак новыя. Нядзведскі. Меншы [хлопец] быў у вялікай чорнай кепцы — пасунулася аж на вочы; з’ехалі штаны, і на спіне свяціла голае цела — вузкай белай палоскай. Пташнікаў. // Выглядаць, быць старым, трухлявым і пад. (пра дзіравае адзенне, збудаванне і пад.). Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе. Пестрак.

3. перан. Іскрыцца святлом радасці (пра вочы); быць азораным унутраным святлом (пра твар). Ты ж, як праходзіш знаёмаю сцежкай, свеціш сустрэчным гарэзнай усмешкай. А. Вольскі. Аб шчасці марыцца, калі Нязгасным бляскам вочы свецяць... Тарас.

4. Траціць здольнасць бачыць; слепнуць (пра вочы). [Дзед:] Вочы дрэнна ўжо свецяць, Пачытай ты мне, голубе. Гілевіч. Ледзь не грудзьмі ўзлёгшы на руль, выехаў [каваль] з гаража, узяўся на дарогу і тут адчуў, што і рукі млеюць, і вочы слаба свецяць. Кулакоўскі.

5. перан. Заставацца неўміручым, вечным. Але песня не памерла, яна свяціла і будзе свяціць праз вякі, бо толькі ў ёй ідэал народнага шчасця. Навуменка. Памяць пра Коласа... Гэта яго кнігі, якія будуць свяціць вечна. «ЛіМ».

•••

Свяціць вачыма — аказацца ў няёмкім становішчы, знаходзіцца ў стане разгубленасці.

Свяціць голым целам — быць апранутым у падраную вопратку, бедна.

свяціць 2, свячу, свеціш, свеціць; незак., каго-што.

Выконваць над кім‑, чым‑н. царкоўны абрад асвячэння; асвячаць. Свяціць ваду. Свяціць хлеб. ▪ З самае раніцы ў царкву, што стаяла за мястэчкам, ішлі людзі свяціць вярбу. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цераз, прыназ. з В.

Спалучэнне з прыназоўнікам «цераз» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні якой‑н. прасторы, месца і пад., упоперак якіх што‑н. размяшчаецца, з аднаго боку на другі, ад аднаго краю да другога адбываецца рух, дзеянне. Правесці атрад цераз балота. Перайсці цераз вуліцу. Пераплыць цераз мора. ▪ Колькі сілы цягнуць санкі Цераз пушчы, цераз горы, Цераз рэкі і азёры, Без дарогі, без шляхоў Адзінаццаць пар ласёў. А. Александровіч. Вялі прасторныя шляхі Цераз балоты, Цераз нетры, Цераз пяскі пустынь сухіх. Глебка. // Паказвае на паўтарэнне чаго‑н. на тых або іншых прамежках прасторы. Слупкі стаялі цераз кожныя пяць метраў. / У выразах «цераз плячо», «цераз плечы», «цераз спіну» і пад. Перакінуў цераз плечы ранец І падаўся доктар са двара. Звонак. Няцяжка.. [Нікіфаровічу] ўявіць і сябе малога, з парэпанымі нагамі, у зрэбных штоніках і з зашмальцаваным паскам цераз спіну. Броўка.

2. Ужываецца пры абазначэнні месца або прадмета і пад., паверх якіх накіравана дзеянне або рух. Пераскочыў цераз ручаёк. Перакінуць цераз мяжу. Пераляцець цераз дах. ▪ Вялікі каменны мост цераз раку быў узарваны. Лынькоў. // (у спалучэнні з наз. «мера», «сіла» і пад.). Ужываецца для абазначэння звыш нормы, меры, мяжы і пад. Падняць цераз сілу. ▪ Цераз сілу і конь не вязе. З нар. // Паверх краёў. Цераз халяўкі набераце вады поўныя чаравікі. Калюга.

3. Ужываецца пры назвах асяроддзя, прадмета, праз якія хто‑, што‑н. праходзіць, пранікае. Водсвет полымя цераз паддувала, цераз шчылінкі ў дзверцах падаў на падлогу пучкамі. Шамякін. Непрыветна цераз вокны ночка пазірае. Колас.

Часавыя адносіны

4. Ужываецца пры ўказанні на прамежак часу, пасля якога што‑н. адбываецца. Прыехаў цераз два гады. Цераз пяць мінут перапынак скончыцца. ▪ Гэта к ёй [Карменсіце] — Недаступна далёкай — Як бацькоўскі да сына доўг, Незвычайныя словы Блока Перайшлі цераз горы гадоў. Глебка. // Паказвае на паўтарэнне чаго‑н. у тыя або іншыя прамежкі часу. Дзяжурыў цераз дзень.

5. Абл. Ужываецца для абазначэння часу ў адносінах да пары сутак. У той дзень у нас на полі работы не было: з самага рання і аж цераз поўдзень ішоў дождж перагонамі. Чорны.

Аб’ектныя адносіны

6. Ужываецца пры ўказанні на асобу, прадмет, з дапамогай або пры пасрэдніцтве якіх што‑н. адбываецца. Перадаць цераз суседа. ▪ Шлях ваш у заўтра — цераз калгас. Крапіва.

Прычынныя адносіны

7. Ужываецца для ўказання на прычыну ці падставу чаго‑н. Аслабеў цераз хваробу. ▪ [Пракоп:] — Які з майго Яўгена мужчына. Ажаніўся і тое, можна сказаць, цераз мяне. Баранавых.

•••

Пятае цераз дзесятае гл. пяты.

Цераз верх наліць (насыпаць) гл. паліць.

Цераз верх перці гл. перці.

Цераз галаву чыю гл. галава.

Цераз горла валіцца гл. валіцца.

Цераз край гл. край 1.

Цераз пень калоду гл. пень.

Цераз сябе браць гл. браць.

Цераз хлеб ды хлеба шукаць гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. прыналежны займ. Які належыць сабе, уласцівы сабе, які мае адносіны да сябе. Абуць свае туфлі. Зрабіць сваімі рукамі. На сваё здзіўленне. ▪ Толькі на другі дзень убачыў Кандрат Назарэўскі свой родны гарадок. Чорны. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, сваімі думкамі. Колас. [Чарнавус:] Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць, палажыўшы руку на сэрца, ні ў чым не вінаваты. Крапіва. // Які выконваецца, робіцца, здабываецца і пад. самім, самастойна, без чыёй‑н. дапамогі. Чытаць свае вершы. ▪ Шчабечуць песню сваю мітуслівыя ластаўкі: над акном іх гняздо. Брыль. // Які з’яўляецца асабістай маёмасцю, набыткам; уласны. Пабудаваць сваю хату. Палоць свой агарод. ▪ Мартын Рыль таксама думаў аб сваім доме, аб жонцы і дзецях, аб сваёй гаспадарцы. Колас.

2. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць сабе, а не каму іншаму, з’яўляецца ўласцівым сабе (рэчы, справы, думкі, жаданні, імкненні і пад.). Забраць сваё. ▪ [Дзядзька Якуб:] — Дваццаць год з царом ваявалі, а свайго дабіліся. Якімовіч. Адзін [чалавек] аж свеціцца шчасцем, другі, наадварот, сумуе крыху, трэці проста стомлены... У кожнага сваё... Шыцік.

3. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы. Але ў жыцці ўсяму свая адведзена мера. Старэў сівы бондар Гарась, старэлі яго рукі. Ракітны. / у знач. наз. сваё, свайго́, н. Спакваля рабілі сваё атмасферныя ападкі, а найчасцей будынкі гінулі ад шматлікіх пажараў. «Помнікі». // Не чужы, не запазычаны, родны. [Салдаты] ішлі па адной з галоўных вуліц горада, аб нечым надта ўжо горача спрачаліся і крычалі на сваёй мове. Дамашэвіч.

4. Прызначаны для каго‑, чаго‑н.; адпаведны, належны. Усе яны былі яшчэ маладыя людзі, але ўжо абстраляныя сувязісты, якія добра ведалі сваю справу. Машара. // у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што прызначана каму‑н., тое, што патрэбна для каго‑н. [Іван:] Думаю, з вамі ісці мне не варта. Каб і было што... Я сваё выканаў... Танк.

5. Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах, звязаны месцам жыхарства, сумеснай працай, агульнымі інтарэсамі і пад. Па голасу і па гаворцы дзед Талаш дазнаўся, што гэта чалавек свой, тутэйшы. Колас. [Лясніцкі:] — Адначасова нам трэба паспрабаваць закінуць у гэты атрад свайго чалавека. Шамякін. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годны. Купала. Свой бацька пасварыцца і пашкадуе. З нар. // у знач. наз. свой, свайго́, м.; свая́, сваёй ж.; мн. свае́, сваі́х. Той, хто знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах. Ледзь павячэрала ў поцемках са сваімі, [Ганна] выйшла на двор. Мележ. Можа хто з сваіх? Калі не маці, то можа хто з суседзяў. Якімовіч. Свае каля мяне крадком хадзілі — хоць бы не разбудзіць раней часу. Гурскі.

6. у знач. наз. свая́, сваёй, ж. Прыручаная, свойская жывёла. — Правільна рашылі, — загулі партызаны. — Хто б.. [дактарам] дараваў такую жорсткасць? Тут дзікіх шкада крануць, а то на сваю [лісіцу] руку падымаць? Няхай.

•••

Аддаць свой (апошні) доўг гл. аддаць.

Берагчы сваю шкуру гл. берагчы.

Браць (узяць) сваё гл. браць.

Быць на сваім беразе гл. быць.

Варыцца ў сваім (уласным) саку гл. варыцца.

Ва ўсёй сваёй красе гл. краса.

Ведаць сваё месца гл. ведаць.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Весці сваё гл. весці.

Весці свой род (сваю генеалогію) ад каго гл. весці.

Вывезці на сабе (на сваіх плячах, спіне) гл. вывезці.

Вынесці на сваіх плячах гл. вынесці.

Гаспадар свайго слова гл. гаспадар.

Глядзець са сваёй званіцы гл. глядзець.

Гнуць на свой капыл гл. гнуць.

Гнуць сваё гл. гнуць.

Гнуць (весці) сваю лінію гл. гнуць.

Дайсці сваёй галавой (розумам) гл. дайсці.

Дайсці свайго гл. дайсці.

Даказаць сваё гл. даказаць.

Да канца дзён сваіх гл. канец.

Далей свайго носа не бачыць гл. бачыць.

Жыць сваім розумам гл. жыць.

Забраць у свае рукі гл. забраць.

Ісці на свой хлеб гл. ісці.

Ісці сваёй дарогай гл. ісці.

Лезці не ў сваё карыта гл. лезці.

Мераць на свой аршын гл. мераць.

Мераць усё (усіх) сваёй меркай гл. мераць.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Навесці свае парадкі гл. навесці.

Называць рэчы сваімі імёнамі гл. называць.

На свае (ўласныя) вочы бачыць гл. бачыць.

На свае (ўласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць гл. чуць.

На сваім вяку гл. век.

На сваім месцы гл. месца.

На сваіх дваіх (жарт.) гл. двое.

На сваю галаву гл. галава.

На сваю рызыку (страх) гл. рызыка.

На свой лад гл. лад.

На свой манер гл. манер.

Не бачыць як сваіх вушэй гл. бачыць.

Не верыць сваім вушам (вачам) гл. верыць.

Не сваім голасам гл. голас.

Не ў сваёй талерцы гл. талерка.

Не ў (пры) сваім розуме гл. розум.

Паказаць сваё я гл. паказаць.

Паставіць на сваё месца каго гл. паставіць.

Пры сваіх інтарэсах гл. інтэрас.

Сам не свой; сама не свая гл. сам.

Сваё права правіць гл. правіць.

Сваёй чаргой гл. чарга.

Сваім гарбом гл. горб.

Сваім парадкам гл. парадак.

Сваім ходам гл. ход.

Сваімі словамі гл. слова.

Свой акраец хлеба гл. акраец.

Свой брат гл. брат.

Свой у дошку — зусім, па-сапраўднаму блізкі (у поглядах, меркаваннях і пад.).

Свой хлопец гл. хлопец.

Свой чалавек гл. чалавек.

Сесці на свайго канька гл. сесці.

Сесці не ў свае сані гл. сесці.

Сказаць сваё слова гл. сказаць.

Спаліць свае караблі гл. спаліць.

Ставіць на сваім гл. ставіць.

Стаць на свой хлеб гл. стаць.

Стаяць на сваім гл. стаяць.

Трымацца свайго слова гл. трымацца.

Трымаць у сваіх руках гл. трымаць.

Увайсці ў свае берагі гл. увайсці.

У (пры) сваім розуме гл. розум.

У сваю чаргу гл. чарга.

У свой час гл. час.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць) свой нос (язык) гл. уткнуць.

Як у сваёй хаце гл. хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты, ‑ая, ‑ое.

1. Нічым не запоўнены, не заняты (пра тое, што можа змяшчаць у сабе што‑н.). Пусты карабок. Пустая бутэлька. ▪ Пастаіць гаспадыня ля свае каровы, пачакае, пакуль тая паранку з’есць, і назад пусты цэбар нясе. Чорны. Па пустым рукаве можна было меркаваць, што чалавек гэты не мае адной рукі. Лынькоў. // Не заняты нікім, нічым; свабодны, вольны. [Ярохін] дастаў чамадан, на пустым сядзенні разаслаў газету, паклаў хлеб, кансервы. Шамякін. К вакзалу падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй. Ермаловіч. // Бязлюдны; нежылы. Двор быў пусты і азызлы, з халодным глянцам размешанай гразі. Скрыган. Сышоў з хаты і Пархвен. Калі праз пэўны час ён тайком з’явіўся ў Галасках, яго спаткала пустая вёска. Кудраўцаў. // Вольны ад работы, ад заняткаў. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю. Дуброўскі. // Без пладоў або з недаспелым плодам. Пусты колас. Пусты арэх. ▪ Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое. Чыгрынаў. // Прыгатаваны без тлушчу, мяса. Пусты боршч. ▪ У стральца дым густы, ды абед пусты. Прыказка. // Нятлусты, неўрадлівы (пра зямлю). Верная зямля ў малінаўцаў была напалову слуцкая — тлустая і ўраджайная, напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

2. Які мае ўсярэдзіне пустату. Пусты шар. Пустыя сцены.

3. Які нічога не мае, нічога не прыдбаў; без здабычы. Лісічкі, рабіна, баравікі — гэта добра: пойдзеш у лес — пусты не вернешся. Ракітны. На возе — нічога: сена толькі для вачэй, але Апейка паручыцца мог бы — не пусты едзе, вязе нешта. Мележ.

4. перан. Неглыбокі, бяссэнсавы; не сур’ёзны. Пустая гаворка. ▪ Перакідаючы пустыя словы, .. [Валя і Сашка] апынуліся каля вялікага сквера і ўвайшлі ў яго. Чорны. Міхалка пустых фраз не любіць гаварыць. Яго прамовы цяпер кароткія і моцныя. Бядуля. Пустым становіцца жыццё ў чалавека, калі ў яго адбіраюць любімую працу. Шахавец.

5. перан. Які не мае сур’ёзнага значэння; беспадстаўны. Пустая пахвальба. Пусты страх. Пусты смех. ▪ Знікалі турботы, хваляванні, а калі і абуджаліся на хвілінку, дык выглядалі ўжо як нікчэмныя, пустыя. Карпаў. Не гарэў ён [народ] пустым летуценнем. За дармовым не гнаўся рублём. Куляшоў. // Бескарысны, бясплодны, беспаспяховы. [Мікалай Іванавіч] быў расчараваны пустой работай — сваім выступленнем перад выключаным мікрафонам. Шахавец. Дзед Талаш .. ужо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.

6. перан. Які не мае сур’ёзных інтарэсаў; духоўна абмежаваны, бедны. [Чыжыку] ўжо вельмі падабаўся Саўчанка, які даў гэтую гранату і які не так даўно здаваўся пустым чалавекам. Лупсякоў.

7. у знач. наз. пустое, ‑ога, н. Тое, што не заслугоўвае ўвагі; што‑н. нязначнае. — Ніхто цябе не вінаваціць. Не люблю толькі, калі людзі пустое мелюць. Машара. [Ціхон] не церпіць усяго пустога, легкадумнага — ні ў словах, ні ў справах. Ракітны.

•••

Затычка ад пустой бочкі гл. затычка.

Біцца за пусты мех гл. біцца.

З пустымі рукамі гл. рука.

Пераліваць з пустога ў парожняе гл. пераліваць.

Пустая гаворка гл. гаворка.

Пустое месца гл. месца.

Пусты кашалёк гл. кашалёк.

Пустыя кішэні у каго гл. кішэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзаць, рэжу, рэжаш, рэжа; незак., каго-што.

1. Чым‑н. вострым раздзяляць на часткі. Рэзаць нажом хлеб. Рэзаць шкло. Рэзаць паперу. ▪ [Аміля] рэзала вялікім нажом буракі і кідала карове. Чорны. // без дап. Дзейнічаць пры выкарыстанні (пра вострыя прылады). Нажніцы добра рэжуць. Нож тупы, не рэжа. // Пілаваць. Асабліва любіў .. [Віктар Сяргеевіч] займацца хатняй гаспадаркай: рэзаў і калоў дровы, насіў ваду. Якімовіч. // Раніць, пашкоджваць чым‑н. вострым. Сухая асака, купіны да крыві рэзалі рукі, драпалі твар. Шамякін. // Імклівым рухам рассякаць, раздзяляць (паветра, ваду і пад.). Параход мой будзе грозна Рэзаць хваляў грудзі. Купала. Леўкін задзірае галаву. Моўчкі глядзіць на кранаўшчыка, потым прыпадымае крыху руку і імклівым рухам рэжа паветра. Дадзіёмаў. // перан. Праходзячы, пралягаючы, раздзяляць (пра дарогу, рэчку і пад.). У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі, Рэжуць нетры лясоў, Точаць грудзі зямлі. Колас. Перад тым берагам рэзала балота рэчка, цераз якую трэба было перабірацца ўброд. Мележ.

2. Разм. Рабіць аперацыю, разразаць. На твары ў хірурга кроплі поту. Адна з сясцёр узяла марлевы тампон, выцерла твар хірурга. «Спакойна рэжа», — падумаў веставы і выйшаў. Асіпенка.

3. Забіваць чым‑н. вострым. Рэзаць курэй. Рэзаць авечку. ▪ Гэтых людзей ніхто не біў, не рэзаў, не страляў. Яны перамёрзлі.. у тую завейную ноч. Лынькоў. Усю ноч .. [Койферу] трызнілася, што хтосьці паўзе да дома, рэжа вартавых і лезе праз акно да яго. Шамякін. // Разм. Загрызаць. Воўк рэзаў авечак.

4. Рабіць балюча, непрыемна. То на камень ён [Мікіта] сядзе пры лесе У новай турбоце І рукой у халяву палезе — Рэжа цвік яму ў боце. Куляшоў. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў .. голыя рукі. Пташнікаў. Гаркаваты дым поўніў паветра, лез у нос, рэзаў вочы. Васілевіч. / у безас. ужыв. Пакой зноў наліўся яркім святлом, аж пачало рэзаць у вачах. Асіпенка.

5. Разм. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене. З таго часу наш «святы айцец», як пачуе, што [семінарыст] з Мінскай губерні, робіцца вар’ятам, усіх рэжа на экзаменах. Сяргейчык.

6. і без дап. Разм. Гаварыць проста, адкрыта, без хітрыкаў. — А па-другое, я не люблю, калі ў дзяўчыны вось тут вецер. Галя паказвае на Ірын лоб. — У цябе самой вецер! — рэжа Іра. Гарбук. [Алаіза] глядзела, як Піліп распранаўся, прычэсваў на прабор свае валасы, і думала, што сапраўды адчувае прыязнасць да гэтага чалавека, што ёй падабаюцца яго неспакой, шчырасць, з якой ён заўсёды рэжа ўсё, што думае. Арабей.

7. Разм. Рабіць што‑н. з азартам. Азартна рэжуць туз на туз, Чырвоны туз на туз віновы. Аўрамчык. — А помніце яшчэ, як Давыд Агафонаў рэзаў. От ужо граў! І ўсё вальс любіў. Ракітны. Ля машыны ўжо .. скокі, рэжуць гармонікі. Кірэйчык.

•••

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) — рэзка, непрыемна гучыць, раздражняе.

Рэзаць без нажа — губіць, ставіць у безвыходнае становішча.

Рэзаць праўду (у вочы) — гаварыць смела, адкрыта праўду. [Вусаты:] — Тарашкевіч доўга расказваў, праўду рэзаў. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісці дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Перамяшчацца, ступаючы нагамі.

    • І. да суседа.
  2. Перамяшчацца, рухацца.

    • Поезд ідзе хутка.
    • Рыба ідзе касяком.
  3. у што, на што або з інфінітывам: Адпраўляцца, накіроўвацца куды-н.

    • І. на вячоркі. і ў паход.
  4. Рухацца ў якім-н. напрамку для дасягнення якой-н. мэты.

    • І. заўсёды наперад.
  5. на каго-што, супраць каго-чаго. Дзейнічаць якім-н. чынам, быць гатовым да якіх-н. дзеянняў.

    • І. супраць волі бацькоў.
    • І. на ўступкі.
  6. Уступаць куды-н., прыступаць да якой-н. дзейнасці.

    • І. ў армію.
  7. Трымацца каго-н., далучацца да чыіх-н. думах, поглядаў.

    • І. за сваім настаўнікам.
  8. Перамяшчацца, будучы адасланым куды-н., з якой-н. мэтай, дастаўляцца, прыбываць адкуль-к., куды-н.

    • Пісьмы ішлі з фронту.
    • Ідзе драўніна з Сібіры.
  9. Набліжацца, з’яўляцца, надыходзіць.

    • Вясна ідзе.
  10. Пра механізмы: дзейнічаць, працаваць.

    • Гадзіннік ідзе.
  11. Пра ападкі: капаць, цячы, ляцець.

    • Дождж ідзе.
  12. Мінаць, працякаць, праходзіць у часе, адбывацца.

    • Жыццё ідзе хутка.
    • Экзамены ідуць.
    • Справа ідзе да развязкі.
  13. Праходзіць дзе-н., пралягаць, мець пэўны кірунак.

    • Дарога ідзе полем.
  14. з чаго і без дапаўнення. Выдзяляцца, выходзіць адкуль-н.

    • З комінаў ідзе дым.
    • Ідзе кроў з раны.
    • Ідуць чуткі (пераноснае значэнне).
  15. чым, з чаго. Рабіць ход у гульні.

    • І. канём.
    • І. з туза.
  16. у што, на што, над што. Прызначацца, выкарыстоўвацца, ужывацца для чаго-н.

    • На касцюм ідзе тры метры тканіны.
    • Дом ідзе пад зное.
  17. Знаходзіць збыт, пакупніка (размоўнае).

    • Тавар ідзе па зніжаных цэнах.
  18. (1 і 2 ас. неўжыв.). Рэгулярна налічацца, адпускацца (пра якія-н. сродкі).

    • Ідзе пенсія.
    • За звышурочную працу ідзе надбаўка.
  19. каму-чаму. Падыходзіць, адпавядаць; быць да твару.

    • Сукенка ідзе да твару.
  20. у што. Надзявацца без цяжкасцей, свабодна уваходзіць, улазіць.

    • Цвік легка ідзе ў сцяну.
  21. у што. Развівацца, расці пэўным чынам (пра расліны).

    • Бульба ідзе ў націну.
    • І. ў рост (хутка расці).
  22. Выконвацца, паказвацца, ставіцца (пра п’есу, спектакль, фільм і пад.).

    • Ідзе новы фільм.
  23. Уступаць у шлюб, выходзіць замуж.

    • Дзяўчына ідзе замуж.
  24. З прыназоўнікам «у» і наступнымі назоўнікамі, якія называюць дзеянне, ужыв. ў знач.: падпацаць пад што-н. (што выражана назоўнікам).

    • І. ў продаж.
  25. З прыназоўнікамі «на», «у» і наступнымі назоўнікамі азначае наступленне працэсу, дзеяння, якое выражана назоўнікам.

    • І. на пасадку.
    • І. ў сваты.
  26. аб кім-чым, пра каго-што. Весціся (пра гаворку, гутарку і пад.).

    • Ішла гутарка пра выхаванне моладзі.
  27. Расходавацца хутка, легка (размоўнае).

    • Грошы ідуць як вада.

Фразеалагізмы:

  • Ісці ўгару (размоўнае) — дабівацца больш высокага становішча ў жыцці, грамадстве.
  • Ісці на карысць — быць карысным.
  • Ісці ўразрэз — разыходзіцца з чым-н., супярэчыць чаму-н.
  • Не ідзе ў галаву кому (размоўнае) — не засвойваецца, не запамінаецца.
  • Ісці поўным ходам — адбывацца без затрымкі.
  • Ісці на папраўку — выздараўліваць пасля хваробы.
  • Ісці як па масле (размоўнае) — пра тое, што паспяхова вырашаецца, удала складваецца.
  • З торбай ісці (размоўнае) — пачаць жабраваць.
  • Ісці на свой хлеб (размоўнае) — пачаць зарабляць сабе на жыццё.
  • Ісці на той свет (размоўнае) — паміраць.
  • Ісці пад суд — прыцягвацца да судовай адказнасці.
  • Ісці супраць цячэння (неадабральнае) — дзейнічаць наперакор усяму.
  • Ісці ў прочкі (размоўнае) — сыходзіць з дому, не ўжыўшыся з мужам (жонкай).
  • Ісці на дно (размоўнае) — маральна апускацца, занепадаць.
  • Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе (размоўнае)— адна бяда па людзях не ходзіць.
  • Ісці на лад (размоўнае) — разгортвацца паспяхова.
  • Ісці прамой дарогай — жыць сумленна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сиде́ть несов., в разн. знач. сядзе́ць;

сиде́ть на сту́ле сядзе́ць на крэ́сле;

сиде́ть в ко́мнате сядзе́ць у пако́і;

сиде́ть без де́ла сядзе́ць без рабо́ты (спра́вы);

кора́бль сиди́т глубоко́ карабе́ль сядзі́ць глыбо́ка;

хле́бы сидя́т в печи́ хлеб сядзі́ць у пе́чы;

сиде́ть в тюрьме́ сядзе́ць у турме́;

но́вый костю́м сиде́л на нём хорошо́ но́вы касцю́м сядзе́ў на ім до́бра;

сиде́ть на я́йцах сядзе́ць на я́йках;

сиде́ть над кни́гой сядзе́ць над кні́гай;

сиде́ть на ше́е (у кого-л.) сядзе́ць на ка́рку (на шы́і) (у каго-небудзь);

сиде́ть у мо́ря и ждать пого́ды чака́ць з мо́ра надво́р’я;

сиде́ть ба́рином сядзе́ць як пан;

сиде́ть гвоздём сядзе́ць як стрэ́мка;

сиде́ть го́лодом сядзе́ць го́ладам;

сиде́ть в де́вках сядзе́ць у дзе́ўках;

сиде́ть в долга́х по́ уши сядзе́ць у даўга́х па ву́шы;

сиде́ть в печёнках у зна́кі да́цца; у ко́сці (у пе́чані) уе́сціся; вантро́бы ад’е́сці;

сиде́ть в четырёх стена́х сядзе́ць у чатыро́х сце́нах;

сиде́ть за спино́й (чьей) сядзе́ць за пляча́мі (чыімі);

сиде́ть как на иго́лках сядзе́ць як на іго́лках;

сиде́ть как имени́нник сядзе́ць як імяні́ннік;

сиде́ть как рак на мели́ сядзе́ць як рак на ме́лі;

сиде́ть ме́жду двух сту́льев сядзе́ць памі́ж двух крэ́слаў;

сиде́ть на боба́х заста́цца ні з чым;

сиде́ть сложа́ ру́ки сядзе́ць скла́ўшы ру́кі;

си́дмя́и́днем) сиде́ть се́дма (по́седам) сядзе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

нос, ‑а; мн. насы, ‑оў; м.

1. Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека або мордзе жывёлы, які з’яўляецца пачаткам дыхальных шляхоў і органам нюху. Я пацягнуў глыбока носам і шапнуў тату: — Чуеце, як пахне хлеб... Пальчэўскі. Алесь прыхінуўся да Шуры, паклаў на плячо галаву. Ужо носам пасвіствае. Навуменка. Са злосці .. [воўчы важак] ляснуў зубамі, брыкнуў задам, панура чмыхнуў носам і, крадучыся, рушыў наперад. Чорны.

2. Дзюба ў птушкі. Буслы клякочуць, бусляняты Пішчаць жалобна, як шчаняты, Насы закідваюць угору. Колас. Хто б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос! Прыказка.

3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад. Чатыры вялікія чорныя лодкі адна за адной чыркнулі насамі па пяску. Брыль. Паправіўшы курс на чатыры градусы, Сіняўскі паставіў нос самалёта на захад. Алешка. Танк спыніўся, нязграбна ўткнуўшыся носам у канаву. Шамякін.

4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога‑н. прадмета. Крышыла лёд, Крышыла скалы аб нос бетоннага быка... Кляшторны. На самым носе пясчанай касы прытулілася невялікая вёска. В. Вольскі.

5. Тое, што і насок (у 1 знач.). Боты з тупымі насамі. ▪ Ногі былі мокрыя вышэй каленяў, і я з жалем успомніў пра свае юхтовыя боты, сумна глянуўшы на камашы з вострымі насамі. Кірэенка.

•••

Арліны нос — нос з гарбінкай.

Рымскі нос — вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай.

Аж нос гнецца у каго — прагна, з апетытам есць хто‑н.

Астацца з носам гл. астацца.

Без фігі не да носа — аб ганарыстым чалавеку, да якога ніяк нельга падступіцца.

Біць (даваць) у нос гл. біць.

Бубніць (сабе) пад нос гл. бубніць.

Вадзіць за нос гл. вадзіць.

Ветрыць носам гл. ветрыць.

Высунуць (выткнуць) нос гл. высунуць.

Вярнуць нос гл. вярнуць 2.

Далей свайго носа не бачыць гл. бачыць.

Драць нос гл. драць.

Дулю табе (яму, ім і пад.) пад нос гл. дуля.

Заараць носам (зямлю) гл. заараць.

Задраць нос гл. задраць.

Зарубіць (сабе) на носе гл. зарубіць.

Зарыць носам (зямлю) гл. зарыць.

Застацца з носам гл. застацца.

З-пад (самага) носа — на вачах у каго‑н., у непасрэднай блізкасць ад каго‑н.

Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) гл. камар.

Кляваць (дзюбаць) носам гл. кляваць.

Крукам (шастом) носа не дастаць гл. дастаць.

Круціць носам гл. круціць.

На носе — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што‑н.). [Сабураў:] — Ні адна са стратэгічных задач не дасягнута, а зіма на носе. Навуменка.

Не ў нос (не па носе) — не даспадобы.

Нос адвярнуць гл. адвярнуць.

Носам рыць гл. рыць.

Носам чуць гл. чуць.

Носа не ўбіць гл. убіць.

Нос у нос; носам к носу — вельмі блізка адзін да другога; твар у твар. Дні праз тры Міхась сустрэўся з камендантам нос у нос... Якімовіч.

Павесіць (апусціць, звесіць) нос гл. павесіць.

Пад (самым) носам; перад (самым) носам — блізка, побач, у непасрэднай блізкасці ад каго‑, чаго‑н.

Пакінуць з носам гл. пакінуць.

Паляцець носам гл. паляцець.

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос гл. соваць.

Соваць (тыцкаць) пад нос гл. соваць.

Сунуцца з (сваім) носам гл. сунуцца.

Трымаць нос па ветры гл. трымаць.

Тыцнуць носам гл. тыцнуць.

Уткнуцца носам гл. уткнуцца.

Уцерці (падцерці) нос гл. уцерці.

(Хоць) кроў з носа гл. кроў.

Хоць (ты) нос затыкай гл. замыкаць 1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)