Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хварту́хм., обл., см. фарту́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хварту́х, ‑а, м.
Абл.
1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла.Кавалёў.Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала.Брыль.Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху...Пестрак.
2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перадні́к ’хвартух’ (мядз., Нар. словатв.), драг.пырыдне́к ’тс’ (Сл. Брэс.). Да пе́рад (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–119 (уплыў рус. мовы (?)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
apron
[ˈeɪprən]1.
n.
1) фарту́х, хварту́х -а́m.
2) запо́на f. (у бры́чцы)
3) Theatr. авансцэ́на f.
4) пляцо́ўка пе́рад анга́рам
2.
v.
адзява́ць фарту́х
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз.// Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы.Дуброўскі.
2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай.//Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала.Брыль.
3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.(1і2ас.неўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу./убезас.ужыв.Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус.ретязь, укр.ре́тяз, польск.wrzeciądz, ст.-польск.rzeciądz, н.-луж.rjeśaz, в.-луж.rjećaz, чэш.řetěz, славац.reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав.*relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл.rėkendi, rėkendr, ст.-англ.racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням.rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм.*reking, параўн. ст.-ісл.rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм.k дало слав.t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш.vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр.веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ‑ка, як укр.гуц.пері́зка ’пасак’.