хвайня́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хвайня́к хвайнякі́
Р. хвайняку́ хвайняко́ў
Д. хвайняку́ хвайняка́м
В. хвайня́к хвайнякі́
Т. хвайняко́м хвайняка́мі
М. хвайняку́ хвайняка́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хвайня́к, ‑у, м.

Разм. Тое, што і хвойік. Міма акна праплываюць старыя хвайнякі. Навуменка. І я ўспомніў, як світаннем У густыя хвайнякі, Бы да любай на спатканне, Бег збіраць баравікі... Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвайня́к м., хво́йнік м. Kefernwald m -(e)s, -wälder, Keferngehölz n -es, Föhrenwald m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хво́йнік

1. Сасновы лес, сасоннік (БРС). Тое ж хвоя (Глуск. Янк. I, Жытк.), хвайня́к (Ветк., Кузн. Касп.), хваі́на, хвоя (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Палессе Талст.).

2. Зараснік хвоі, ельнік (Крыч., Лёзн., Нясв., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж хвайня́к (Ветк., Слаўг.), цёмны ле́с (Арш., Гор., Сен., Чав. пав. Дэмб., т. 2, 1884. Карта Могил. губ. почв и лесов).

3. Сасновы і яловы лес (Ветк., Ст.-дар., Стаўбц., Хойн.).

ст. Цёмны Лес Гор.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)