хара́ктарны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хара́ктарны хара́ктарная хара́ктарнае хара́ктарныя
Р. хара́ктарнага хара́ктарнай
хара́ктарнае
хара́ктарнага хара́ктарных
Д. хара́ктарнаму хара́ктарнай хара́ктарнаму хара́ктарным
В. хара́ктарны (неадуш.)
хара́ктарнага (адуш.)
хара́ктарную хара́ктарнае хара́ктарныя (неадуш.)
хара́ктарных (адуш.)
Т. хара́ктарным хара́ктарнай
хара́ктарнаю
хара́ктарным хара́ктарнымі
М. хара́ктарным хара́ктарнай хара́ктарным хара́ктарных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып. Характарны акцёр. □ [Буйніцкі] быў тыповым акцёрам старога складу на так званыя характарныя, бытавыя ролі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хара́ктарны тэатр. Charkter- [kɑ-];

хара́ктарны та́нец Charktertanz m -es, -tänze, usdruckstanz m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

характарны танец

т. 16, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хара́ктерный разг. з хара́ктарам; хара́ктарны;

челове́к он хара́ктерный чалаве́к ён з хара́ктарам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБДУ́ЛАЎ (Восіп Навумавіч) (16.11.1900—14.6.1953),

рус. акцёр. Нар. арт. Расіі (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1943 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Яркі характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы віртуозная тэхніка, камедыйнасць і тонкі гумар. Сярод лепшых роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.​Астроўскага), Дзядзька Васа («Пані міністэрша» Б.​Нушыча) і інш. Здымаўся ў кіно: Джон Сільвер («Востраў скарбаў»), Грэк Дымба («Вяселле» паводле А.​Чэхава). Дзярж. прэмія СССР 1951.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (11.1.1921, Масква — 23.3.1985),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Сцэн. творчасць пачаў у самадзейнасці. З 1965 у Дзярж. рускім драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр. Сярод роляў: Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.​Астроўскага), Андрэй Размётнаў («Узнятая цаліна» паводле М.​Шолахава), Сарафанаў («Старэйшы сын» А.​Вампілава), Брухаты, Мрачны («Энергічныя людзі» і «А раніцой яны прачнуліся» В.​Шукшына), Навасельцаў («Саслужыўцы» Э.​Брагінскага і Э.​Разанава), Джэкаб («Трохграшовая опера» Б.​Брэхта), Бутон («Мальер» М.​Булгакава).

т. 3, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́ЗІЛЬ (Мікалай Ігнатавіч) (26.11.1839, Чэсмены пад Масквой —9.7.1906),

рускі акцёр. Засл. арт. імператарскіх т-раў (1903). Ў 1865 дэбютаваў у Малым т-ры. З гумарам выконваў ролі амплуа «прасцяка» ў вадэвілях і аперэтах. Пазней характарны акцёр. Найб. вызначыўся ў п’есах А.​Астроўскага, у многіх — першы выканаўца: Гаўрыла («Гарачае сэрца», 1869), Пётр («Лес», 1871), Платон («Праўда — добра, а шчасце лепш», 1876), Рабінзон («Беспасажніца», 1878), Нарокаў («Таленты і паклоннікі», 1881), Шмага («Без віны вінаватыя», 1884) і інш.

т. 11, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́САЎ (Уладзімір Паўлавіч) (28.7.1923, г.п. Уразава Белгарадскай вобл., Расія — 17.9.1987),

рускі кінарэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Усесаюзны Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1952). Паставіў фільмы «Бітва ў дарозе», «Цішыня», «Шчыт і меч» (выканаў ролю разведчыка Бруна), «Факты мінулага дня» (Дзярж. прэмія Расіі 1982), «Дні Турбіных» (выканаў ролю Мышлаеўскага; тэлевізійны) і інш. З 1955 як характарны і камедыйны акцёр здымаўся ў кіно: «Я крочу па Маскве», «Злачынства і пакаранне», «Бег» і інш. У некаторых сваіх фільмах быў аўтарам ці сааўтарам сцэнарыяў.

т. 2, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАКУ́РАЎ (Уладзімір Вячаслававіч) (8.7.1904, Казань — 28.1.1973),

рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1965). Праф. (1946). Скончыў тэатр. аддзяленне Вышэйшага ін-та нар. асветы ў Казані (1918). З 1936 у МХАТ. Характарны акцёр. Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.​Гогаля), Яша («Вішнёвы сад» А.​Чэхава), Гетманаў («Глыбокая разведка» А.​Крона). З 1932 у кіно: «Чкалаў», «Жукоўскі» (Дзярж. прэмія СССР 1951 за ролю Чаплыгіна). Здымаўся на кінастудыі «Беларусьфільм»: «Масква—Генуя», «Я родам з дзяцінства», «Запомнім гэты дзень», «Вайна пад стрэхамі», «Крушэнне імперыі», «Праз могілкі».

т. 2, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)