хапану́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хапану́ хапанё́м
2-я ас. хапане́ш хапаняце́
3-я ас. хапане́ хапану́ць
Прошлы час
м. хапану́ў хапану́лі
ж. хапану́ла
н. хапану́ла
Загадны лад
2-я ас. хапані́ хапані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час хапану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хапану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. Добра зарабіць на чым-н. (разм.).

Хапануў грошай за бульбу.

3. Забраць што-н. у каго-н.; незаконна прысвоіць (разм.).

У яго хапанулі рукавіцы.

4. Выпіць спіртнога, напіцца (разм.).

Х. спірту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапану́ць сов., однокр. ха́пнуть; ца́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хапану́ць і хапяну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

1. Аднакр. да хапа́ць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Разм. Добра зарабіць, выгадна прадаць. [Яснікаў:] — Ганарар добры хапанеш. Шамякін. — Слаўныя памідорчыкі, праўда? Гэта аж з Крыма. Па цэлым чамадане прывезлі, — жанчына ўздыхнула. — Ох, і хапанулі яны грошай... Даніленка.

3. Разм. Забраць што‑н. у каго‑н. То калі прыязджалі да нас вось Мікола з Петраграда і мой швагрусь Вяршынскі з-пад Баранавіч, дык мы панскую зямлю і хапанулі. Гурскі.

4. Разм. Украсці, сцягнуць. Хтосьці З крамы хапануў... — Знаць не знаю, Чуць не чуў. Броўка.

5. Разм. Выпіць спіртнога. Памаўчаўшы, [маці] спыталася: — Дзе ж ты хапянуў гэтай гары? Пестрак. Хапануў шклянку, але ж тое яшчэ ўдзень. І ўсё ж размарыла-такі, гадасць. Навуменка.

6. Разм. Раптоўна ахапіць, схапіць (пра прыступ хваробы, болю). Вось галоўны канструктар прыйшоў. Больш мы не запрашалі нікога... Вынаходніка-токара шок Хапянуў ад уступу такога. Нядзведскі.

7. Разм. Жвава, бадзёра зайграць на музычным інструменце. Музыкант хапянуў «чаркашынаву польку», і зноў задрыжала хата, як і на пачатку. Вечарынка была ў разгары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

1. Браць рэзкім паспешлівым рухам рукі, зубоў, рота.

Х. кнігі і хутка складваць у партфель.

2. 3 цяжкасцю або прагна дыхаць.

Х. ротам паветра.

3. Лавіць, затрымліваць, браць сілай каго-н. (разм.).

Х. хуліганаў.

4. перан. Хутка, прагна ўспрымаць што-н., засвойваць на хаду (разм.).

5. 3 прагнасцю браць, купляць без разбору (разм.).

Х. што папала.

6. безас. Быць дастатковым.

Не хапае часу.

У нас усяго хапае.

|| зак. схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены (да 1—4 знач.) і хапі́ць, хаплю́, хо́піш, хо́піць; хо́плены (да 1 знач.).

|| аднакр. хапану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. хапа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапяну́ць,

гл. хапануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хватану́ць сов., однокр., см. хапану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́панне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ха́паць — ха́пнуць.

хапа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хапа́ць — хапану́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

capnąć

зак. разм. цапнуць; хапнуць; хапануць; хватануць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nab

[næb]

v. (-bb-) Sl.

1) злаві́ць

2) ца́пнуць, хапану́ць; арыштава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)