Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кабальныя халопы 5/192; 9/591; 11/21
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЛЬНЫЯ ХАЛО́ПЫ,
кабальныя людзі, катэгорыя феадальна залежнага насельніцтва ў Рус. дзяржаве 15—17 ст. За грашовую пазыку селянін павінен быў асабіста адпрацоўваць крэдытору працэнты і станавіўся К.х. да таго часу, пакуль не верне пазыку. Найчасцей ён не меў магчымасці вярнуць пазыку, бо яго заробак ішоў на выплату працэнтаў. Залежнасць К.х. вызначалася спец. дакументам — кабальнай граматай (кабалой) і запісам у кабальныя кнігі. Паводле ўказаў 1586 і 1597 К.х. абавязаны былі працаваць на пазыкадаўцаў да іх смерці, нават пры ўмове выплаты пазыкі. Злоўленых беглых К.х. пазыкадаўцы ператваралі ў поўных халопаў. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 валодаць К.х. маглі толькі духоўныя землеўладальнікі. У пач. 18 ст. К.х. прыраўнаваны да прыгонных сялян.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хало́п, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у 12–18 стст. — асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» — халопы, якія з’яўляліся ўласнасцю феадала.Алексютовіч.// Прыгонны, залежны селянін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Hófleutepl
1) прыдво́рныя
2) гіст. па́ншчынныя сяля́не, хало́пы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каба́льныв разн. знач. каба́льный;
~ная зале́жнасць — каба́льная зави́симость;
~ныя хало́пы — каба́льные холо́пы;
к. дагаво́р — каба́льный догово́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАБА́ЛЬНЫЯ КНІ́ГІ,
рукапісныя кнігі 16—17 ст. у Расіі, у якіх рэгістраваліся здзелкі на кабальных халопаў (разнавіднасць халопаў, што ўзнікла каля сярэдзіны 15 ст.). Змяшчалі звесткі аб продажы халопаў, іх дзяцей, якія нарадзіліся ў няволі, атрыманні халопаў у спадчыну, перадачы ў пасаг. Кабальныя халопы не прымалі ўдзелу ў куплі-продажы. К.к. — важная крыніца па сац.эканам. гісторыі Расіі 16—17 ст.