хале́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хале́рны хале́рная хале́рнае хале́рныя
Р. хале́рнага хале́рнай
хале́рнае
хале́рнага хале́рных
Д. хале́рнаму хале́рнай хале́рнаму хале́рным
В. хале́рны (неадуш.)
хале́рнага (адуш.)
хале́рную хале́рнае хале́рныя (неадуш.)
хале́рных (адуш.)
Т. хале́рным хале́рнай
хале́рнаю
хале́рным хале́рнымі
М. хале́рным хале́рнай хале́рным хале́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хале́рны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. хале́рны хале́рныя
Р. хале́рнага хале́рных
Д. хале́рнаму хале́рным
В. хале́рнага хале́рных
Т. хале́рным хале́рнымі
М. хале́рным хале́рных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хале́рны

1. прил. холе́рный;

2. в знач. сущ. холе́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хале́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да халеры (у 1 знач.). Халерны вібрыён. Халерная эпідэмія. // Які бывае пры халеры, выкліканы халерай. Халерны панос. // Звязаны з эпідэміяй халеры. Халерны год.

2. Які захварэў на халеру. Халерны хворы. / у знач. наз. хале́рны, ‑ага, м.; хале́рная, ‑ай, ж. Барак для халерных. // Прызначаны для хворых на халеру. Халерная бальніца.

3. Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны. [Павал:] — Я на цябе жаднае крыўды не маю. [Тамаш:] — Ну дык чаго ты звягаеш.. Што гэта за народ халерны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хале́рны

1. мед. Cholera- [´ko:-];

хале́рная эпідэ́мія Chóleraepidemie f -, -i¦en;

2. разм. груб. Scheiß-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хале́ра, -ы, ж.

1. Востразаразная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам, агульным парушэннем дзейнасці арганізма.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм., груб.).

Х. яго ведае.

|| прым. хале́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Халерная эпідэмія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Халерны вібрыён 3/70

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

холе́рный мед.

1. прил. хале́рны;

2. сущ. хале́рны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вібрыён, ‑а, м.

Бактэрыя ў форме сагнутай палачкі або коскі. Халерны вібрыён.

[Фр. vibrion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАТАГЕ́ННЫЯ МІКРО́БЫ,

віды мікраарганізмаў, якія выклікаюць хваробы чалавека, жывёл і раслін. Паводле характару жыўлення — паразіты і сапратрофы. Бываюць унутрыклетачныя паразіты (напр., узбуджальнікі сыпнога тыфу), пастэрэлы развіваюцца ў крыві, халерны вібрыён і сальманелы пасяляюцца ў кішэчніку, узбуджальнікі пнеўманіі (некат. кокі) выклікаюць пашкоджанне клапанаў сэрца і інш. Паводле функцыян. значэння адрозніваюць 3 групы фактараў, якія садзейнічаюць інфіцыраванню арганізма: інвазіўныя (напр., з дапамогай варсінак бактэрыі прыліпаюць да эпітэліяльных клетак слізістых абалонак); асаблівасці будовы, што надаюць устойлівасць да ахоўных сістэм арганізма (напр., утварэнне капсул); таксічныя (напр., узбуджальнікі батулізму ці слупняку маюць экзатаксіны, якія выклікаюць інтаксікацыю арганізма з выбіральным пашкоджаннем ц. н. с. без наяўнасці адпаведных бактэрый). Умоўна П.м., якія звычайна з’яўляюцца нармальнай мікрафлорай, становяцца патагеннымі пры зніжэнні агульнай рэзістэнтнасці макраарганізма і інш. зменах яго імуналагічнага статуса. Гл. таксама Патагенез, Патагеннасць.

А.​І.​Ерашоў.

т. 12, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)