халадзі́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. халадзі́льнік халадзі́льнікі
Р. халадзі́льніка халадзі́льнікаў
Д. халадзі́льніку халадзі́льнікам
В. халадзі́льнік халадзі́льнікі
Т. халадзі́льнікам халадзі́льнікамі
М. халадзі́льніку халадзі́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

халадзі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шафа з халадзільнай устаноўкай.

Трымаць прадукты ў халадзільніку.

2. Збудаванне, прадпрыемства, спецыяльнае памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання чаго-н. у холадзе.

Вагон-х.

Прамысловы х.

|| прым. халадзі́льнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халадзі́льнік м., в разн. знач. холоди́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халадзі́льнік, ‑а, м.

1. Спецыяльнае збудаванне, памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання або перавозкі прадуктаў, якія хутка псуюцца. Вагон-халадзільнік. □ Крыху далей, на другім баку пасёлка, на ўзгорку пад соснамі знаходзіцца рыбакансервавы завод. Побач з ім высіцца белы будынак халадзільніка. В. Вольскі. // Шафа з халадзільнай устаноўкай. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. — Не трэба і халадзільніка, — радавалася яна. — Заўсёды свежае будзе. Даніленка.

2. Частка машыны, спецыяльнае прыстасаванне для ахаладжэння чаго‑н. Халадзільнік паравой машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадзільнік

т. 16, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

халадзі́льнік м.

1. Kühlhalle f -, -n, Kühlhaus n -es, -häuser, Kühlraum m -(e)s, -räume (памяшканне); Kühler m -s, -, Kühlschrank m -(e)s, -schränke (дамашні);

2. тэх. Kondenstor m -s, -tren (кандэнсатар паравой машыны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Халадзільнік кватэрны 3/288; 11/18 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

cooler [ˈku:lə] n. халадзі́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэфрыжэра́тар, ‑а, м.

1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).

2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.

[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

icebox [ˈaɪsbɒks] n. dated халадзі́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)