Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Хал Кордэл

т. 16, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Хал Роберт

т. 16, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кі́нгстан-апо́н-Хал

т. 8, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ха́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ха́ла ха́лы
Р. ха́лы ха́л
Д. ха́ле ха́лам
В. ха́лу ха́лы
Т. ха́лай
ха́лаю
ха́ламі
М. ха́ле ха́лах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГУЛЬ

(Hull),

горад у Вялікабрытаніі, гл. Хал.

т. 5, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аха́лак ’кароткая тоўстая палка’ (Касп.), ’бясформенны кусок (хлеба)’ (полац., Суднік, вусн. паведамл.), рус. охалок ’кароткая палка даўжынёй каля аршына’ (арл., КСРНГ). Няясна. Па каранёвай частцы хал яны могуць быць з найбольшай верагоднасцю аднесены да групы слоў са значэннем ’непатрэбнае, малакаштоўнае, непрыгоднае’, параўн. халусце ’хлам’, халь ’дрэнь, старызна’, рус. хал, халовщина ’танна купленае, дзяшоўка’ і інш., адносна якіх гл. Фасмер, 4, 216 і наст. Трубачоў (ZfSl, 4, 1959, 84) звязвае гэту групу слоў з рус. холудина, хлуд, а Львоў (ЭИРЯ, 1, 32) узводзіць рускія словы да *xl‑ǫd‑, *xal‑ǫd‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкаць ’невыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГО́ТЛАНД

(Gotland),

самы вял. востраў у Балтыйскім м., тэр. Швецыі. Утварае самастойную адм. адзінку (лен). Пл. 2960 км². Нас. 57,6 тыс. чал. (1993). Паверхня — плато (выш. да 83 м), складзенае з вапнякоў і пясчанікаў; пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны, марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар. Пасевы збожжавых, бульбы. Жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку. Адм. цэнтр і гал. порт — г. Вісбю.

т. 5, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ДАМС (Addams) Джэйн

(6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗША — 21.5.1935),

грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер. сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Хал-хаўс — комплекс сац., культ.-асв. і інш. устаноў для беднякоў-імігрантаў. Віцэ-прэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911 — 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар. жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Батлерам).

т. 1, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)