|| зак.пахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; наз.пахава́нне, -я, н.
|| наз.хава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
су́пніца, ‑ы, ж.
Міска для супу. Раней .. [Антанюк] высмейваў гэтае хаванне дарагіх талерак, супніц: на якое ліха іх тады купляць!Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перахо́ў (піряхо́ў) ’перахоўванне, хаванне ад каго-небудзь’ (Юрч. СНЛ), укр.перехо́в ’хаванне, укрывальніцтва’. Суадносіцца з польск.przećhow, przechówek ’тс’, якія з зах.-прасл.*xovati > бел.хава́ць (гл.). Сюды ж перахоўка ’пераклад рэчы з аднаго тайнага месца ў другое’, ’тайнае трыманне пад вартай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАКША́НСКІ (Юльян) (1824, б. маёнтак Тупальшчына, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобласці — 4.4.1863),
удзельнік нац.-вызв. руху, публіцыст. У час вучобы ў Віленскай гімназіі ўстанавіў сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі. У 1842 за хаванне забароненай л-ры сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся на радзіму. Аўтар «Адозвы да смаргонскіх сялян» (1847), у якой заклікаў сялян выступіць супраць памешчыкаў. Арыштаваны і засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў да 1858 у Нерчынску. Удзельнік паўстання 1863—64, на радзіме арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў. Загінуў у сутычцы з урадавымі войскамі. У в. Плябань Маладзечанскага р-на на магіле помнік.