філянго́вы гл. філёнга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

філянго́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філянго́вы філянго́вая філянго́вае філянго́выя
Р. філянго́вага філянго́вай
філянго́вае
філянго́вага філянго́вых
Д. філянго́ваму філянго́вай філянго́ваму філянго́вым
В. філянго́вы (неадуш.)
філянго́вага (адуш.)
філянго́вую філянго́вае філянго́выя (неадуш.)
філянго́вых (адуш.)
Т. філянго́вым філянго́вай
філянго́ваю
філянго́вым філянго́вымі
М. філянго́вым філянго́вай філянго́вым філянго́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філянго́вы стол. филёночный, филёнчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філянго́вы, ‑ая, ‑ае.

З філёнгамі (у 1 знач.). [Бацька:] — Будзеш сам жыў-здароў — новую хату збудуеш... Дзверы ўставіш філянговыя, высокія. Грамовіч. Шырыня хаты з трыма вокнамі на вуліцу, жоўтыя філянговыя аканіцы, гонтавы дах на падшыўцы — усё гаварыла, што тут жыве чалавек з густам, гаспадар. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філё́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -лёнг і -аў, ж. (спец.).

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

филёночный, филёнчатый філянго́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРЭ́СЦКАЯ СІМЯО́НАЎСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 у Брэсце. Храм цэнтрычнай 5-купальнай кампазіцыі: кубападобны асн. аб’ём, прытвор і паўкруглая апсіда. У кампазіцыі і дэкар. пластыцы асн. аб’ёму выкарыстаны прыёмы класіцызму (ордэрная сістэма, трохвугольныя франтоны, высокі прафіляваны карніз і філянговы фрыз, гранітны цокаль), у завяршэнні — формы маскоўскага дойлідства сярэдзіны 17 ст. (кілепадобныя какошнікі, 8-гранныя барабаны, цыбулепадобныя галоўкі, шатры).

Г.​А.​Лаўрэцкі.

Брэсцкая Сімяонаўская царква.

т. 3, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,

пакрыццё паверхняў будынкаў, збудаванняў і вырабаў ахоўнымі, дэкаратыўнымі або інш. фарбавальнымі саставамі; разнавіднасць аддзелачных работ. Уключаюць ачыстку паверхні, нанясенне грунтавога саставу, падмазку няроўных месцаў і суцэльную шпаклёўку, шліфаванне паверхні, афарбоўку.

Ачыстку паверхні робяць пескаструменнымі апаратамі, мех. шчоткамі і шарошкамі, ручнымі інструментамі; шпаклёўку — механізаванымі шпатэлямі і пнеўматычнымі агрэгатамі, што распыляюць шпаклёвачныя саставы, якія падрыхтоўваюць у выглядзе канцэнтратаў, што разбаўляюцца на месцы работ разбаўляльнікамі да патрэбнай кансістэнцыі (гл. Лакафарбавыя матэрыялы). Пры М.р. на буд. аб’ектах выкарыстоўваюць рыштаванні і падмосткі, падвесныя люлькі, для засцярогі — ахоўныя акуляры і рэспіратары.

І.​І.​Леановіч.

Інструменты і прыстасаванні для малярных работ: 1—6 — пэндзлі (пабелачны, маклавіца, ручнік, флейц, філянговы, тарцоўка); 7 — футравы валік; 8 — здвоены валік для афарбоўкі труб; 9 — ванначка з сеткай; 10 — шпатэль.

т. 10, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)