філье́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. філье́ра філье́ры
Р. філье́ры філье́р
Д. філье́ры філье́рам
В. філье́ру філье́ры
Т. філье́рай
філье́раю
філье́рамі
М. філье́ры філье́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філье́ра ж., спец. филье́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Фільера 2/569

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

філье́ра, ‑ы, ж.

1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.

2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філье́ра

(фр. filière, ад fil = валакно, нітка)

1) прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі, праз якія праціскаецца расплаўленая ці раствораная маса, утвараючы штучныя ніткі;

2) металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі ў валачыльным стане, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)