Філарэ́т

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Філарэ́т Філарэ́ты
Р. Філарэ́та Філарэ́таў
Д. Філарэ́ту Філарэ́там
В. Філарэ́та Філарэ́таў
Т. Філарэ́там Філарэ́тамі
М. Філарэ́це Філарэ́тах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філарэ́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. філарэ́т філарэ́ты
Р. філарэ́та філарэ́таў
Д. філарэ́ту філарэ́там
В. філарэ́та філарэ́таў
Т. філарэ́там філарэ́тамі
М. філарэ́це філарэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філарэ́т м., ист. филаре́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Член тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое ўзнікла ў 1820 г.

[Ад грэч. philaretos — аматар дабрачыннасці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Філарэт 4/564; 7/266; 9/87; 10/585

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Філарэт,

праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі.

т. 16, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Філарэт,

патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

т. 16, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Фёдар Мікітавіч Раманаў, гл. Філарэт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭУ́ЛІНСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1618.

Заключана 1 снеж. ў в. Дэуліна (цяпер г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл.) тэрмінам на 14,5 года; спыніла вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Прадугледжвала перадачу Расіяй (з рас. боку дэлегацыю ўзначальваў баярын Ф.​І.​Шарамецеў, ВКЛ і Польшчу прадстаўлялі А.​Навадворскі, Л.​Сапега, Я.​Гансеўскі) у склад ВКЛ смаленскіх зямель (акрамя Вязьмы), а ноўгарад-северскіх і чарнігаўскіх зямель з 29 гарадамі Польскаму каралеўству, абмен палоннымі (у ходзе абмену ў Маскву вярнуўся з палону і бацька цара М.​Ф.​Раманава патрыярх Філарэт) і інш. Нявырашаным засталося пытанне аб захаванні польск. каралевічам Уладзіславам тытула «цара маскоўскага і ўсяе Расіі». Умовы і вынікі Д.п. ліквідаваны пасля войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і 1654—67 (гл. Андросаўскае перамір’е 1667, «Вечны мір» 1686).

т. 6, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТЭХІ́ЗІС (ад грэч. katēchēsis павучанне, вуснае настаўленне),

1) рэлігійная кніга; выкладанне асноў хрысц. веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Першапачаткова слова «К.» азначала вуснае настаўленне асоб, якія пераходзілі ў хрысціянства, перад прыняццем імі хрышчэння. З 16 ст. К. — кніга, навуч. дапаможнік, мэта якога — агульнае рэліг. навучанне вернікаў. Пачатак такім выданням паклаў М.​Лютэр, які ў 1529 надрукаваў «Малы катэхізіс». У 1566 у Ватыкане выдадзены «Рымскі катэхізіс», у якім выкладзена каталіцкая дактрына: сімвал веры, таінствы, дэкалог (10 запаведзей), гал. малітвы. У сярэдзіне 19 ст. правасл. мітрапаліт Філарэт (Драздоў) склаў «Прасторны катэхізіс», які доўгі час быў падручнікам па закону Божаму. На бел. мове ў 1562 выдадзены «Катэхізіс» С.​Буднага, у 1783 — Л.​Зізанія. Існуе некалькі варыянтаў К. Звычайна яны складаюцца з 3 частак: у 1-й даюцца звесткі пра Бога і царкву, у 2-й — этычныя настаўленні, у 3-й апісаны сродкі атрымання божай міласці.

2) У перан. сэнсе — твор, напісаны ў форме пытанняў і адказаў.

А.​А.​Цітавец.

т. 8, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)