фут, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння даўжыні ў некаторых краінах, роўная прыкладна 30 см.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фу́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фу́т фу́ты
Р. фу́та фу́таў
Д. фу́ту фу́там
В. фу́т фу́ты
Т. фу́там фу́тамі
М. фу́це фу́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фут м. (мера длины) фут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фут фут, род. фу́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фут, ‑а, м.

Уст. Мера даўжыні, роўная 12 дзюймам (30, 48 см), якая існавала да рэвалюцыі ў Расіі.

[Англ. foot — ступня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фут (мера даўжыні) 10/653; 11/92

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фут м. (мера даўжыні = 31 см) Fuß m -es і з ліч.;

на тры футы даўжынёю drei Fuß lang

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фут

(англ. foot = ступня)

англійская мера даўжыні, роўная 0,3048 м; ужывалася раней і ў некаторых іншых краінах, напр. у Расіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Фут А. 4/580

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)