фунікулёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмнае збудаванне з канатнай цягай, прызначанае для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах, у гарах.

|| прым. фунікулёрны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фунікулё́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фунікулё́р фунікулё́ры
Р. фунікулё́ра фунікулё́раў
Д. фунікулё́ру фунікулё́рам
В. фунікулё́р фунікулё́ры
Т. фунікулё́рам фунікулё́рамі
М. фунікулё́ры фунікулё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фунікулёр м. фуникулёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фунікулёр, ‑а, м.

Пад’ёмна-транспартнае збудаванне з канатнай цягай, прызначанае для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах. Вагончык фунікулёра паўзе па крутым зялёным схіле, ад ваннага будынка на беразе ракі Тэплай — угору. Лужанін.

[Фр. funiculaire ад лац. funiculus — вяроўка, канат.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фунікулёр 8/21; 10/650

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФУНІКУЛЁР (франц. funiculaire ад лац. funiculus вяроўка, канат),

чыгунка з канатнай цягай для перамяшчэння пасажыраў і грузаў на кароткую адлегласць па стромкіх пад’ёмах і спусках (з вуглом да 35°). Грузавыя Ф. таксама наз. пад’ёмнікамі, элеватарамі. З’явіліся ў 1854 у Італіі і Аўстрыі, у Расіі — у пач. 20 ст. ў гарадах Ніжні Ноўгарад і Кіеў.

Вагоны рухаюцца паміж верхняй і ніжняй станцыямі пры дапамозе каната, які звязвае іх з цягавай лябёдкай, размешчанай на верхняй станцыі, скорасць да 5 м/с.

т. 16, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фунікулёр м. Dráhtseilbahn f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фунікулёр

(фр. funiculaire, ад лац. funiculus = канат, вяроўка)

горная канатная дарога для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах на невялікую адлегласць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фунікулёр

(фр. funiculaire, ад лац. finiculus = канат, вяроўка)

горная канатная дарога для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах на невялікую адлегласць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фуникулёр фунікулёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)