фракі́йцы, -цаў ист. фраки́йцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фракі́йцы, ‑аў; адз. фракіец, ‑кійца, м.; фракійка, ‑і, ДМ ‑кійцы; мн. фракійкі, ‑кіёк; ж.

Старажытныя плямёны, якія насялялі тэрыторыю Балкан і частку Малой Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Фракійцы 4/64; 9/376, 577; 11/498

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фракійцы

т. 16, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фракі́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фракі́йка фракі́йкі
Р. фракі́йкі фракі́ек
Д. фракі́йцы фракі́йкам
В. фракі́йку фракі́ек
Т. фракі́йкай
фракі́йкаю
фракі́йкамі
М. фракі́йцы фракі́йках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фракі́ец,

гл. фракійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракі́йка,

гл. фракійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракі́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фракі́ец фракі́йцы
Р. фракі́йца фракі́йцаў
Д. фракі́йцу фракі́йцам
В. фракі́йца фракі́йцаў
Т. фракі́йцам фракі́йцамі
М. фракі́йцу фракі́йцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГЕАРГІ́ЕЎ (Уладзімір) (3.2.1908, с. Габарэ, Балгарыя — 14.7.1986),

балгарскі мовазнавец, спецыяліст у галіне індаеўрап. і параўнальна-гіст. мовазнаўства. Чл. Балг. АН (1952). Скончыў Сафійскі ун-т (1930). З 1948 праф., у 1951—56 рэктар Сафійскага ун-та, з 1972 дырэктар цэнтра мовы і літаратуры Балг. АН. Аўтар даследаванняў пра стараж. індаеўрап. мовы «Індаеўрапейскія гутураліі» (1932), «Прагрэчаскае мовазнаўства» (т. 1—2, 1941—45), «Праблемы мінойскай мовы» (1953), «Слоўнік крыта-мікенскіх надпісаў» (1955), «Даследаванні па параўнальна-гістарычным мовазнаўстве. Роднасныя адносіны індаеўрапейскіх моў» (1958), «Фракійцы і іх мова» (1977). Праблемам слав. мовазнаўства прысвечаны працы «Пытанні балгарскай этымалогіі» (1958), «Балгарская этымалогія і анамастыка» (1960), «Вакальная сістэма ў развіцці славянскіх моў» (1964), «Асноўныя праблемы славянскай дыяхроннай марфалогіі» (1969), «Праблемы балгарскай мовы» (1985). Прэмія імя Дзімітрова 1951, 1969.

А.​А.​Кожынава.

т. 5, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕДО́НІЯ,

гістарычная вобласць на Балканскім п-ве ў бас. р. Вардар і суседніх землях на 3, Пн, У. Заселена чалавекам з часоў неаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — ілірыйцы і фракійцы. З 5 ст. да н.э. на Пд М. існавала дзяржава Македонія Старажытная. З 148 да н.э. рым. правінцыя, латынізавана. З 395 н.э. ў складзе Усх.-Рым. імперыі (Візантыі). У 6—7 ст. заселена слав. плямёнамі, роднаснымі плямёнамі, што засялілі Балгарыю. У 2-й чвэрці 9 ст. б.ч. М. ў складзе Першага Балг. царства. У 9—10 ст. тут пашыралася хрысціянства. У 970-я г. М. — цэнтр Зах.-Балг. царства. З 1018 зноў у Візантыі, з 1230 у Другім Балг. царстве, з сярэдзіны 14 ст. ў складзе Сербіі. З 1371 (канчаткова з 1392) да 1912—13 пад уладай Асманскай імперыі, тут сяліліся албанцы, туркі, грэкі і інш. Тур. панаванне выклікала нац.-вызв. паўстанні, у т. л. ў 1875 і Іліндзенскае паўстанне 1903. У выніку Балканскіх войнаў 1912—13 падзелена паміж Сербіяй (Вардарская М., цяпер дзяржава Македонія), Грэцыяй (Эгейская М., цяпер прав. М.) і Балгарыяй (Пірынскі край).

І.​Я.​Афнагель.

т. 9, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)