фо́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
фо́навы |
фо́навая |
фо́навае |
фо́навыя |
| Р. |
фо́навага |
фо́навай фо́навае |
фо́навага |
фо́навых |
| Д. |
фо́наваму |
фо́навай |
фо́наваму |
фо́навым |
| В. |
фо́навы (неадуш.) фо́навага (адуш.) |
фо́навую |
фо́навае |
фо́навыя (неадуш.) фо́навых (адуш.) |
| Т. |
фо́навым |
фо́навай фо́наваю |
фо́навым |
фо́навымі |
| М. |
фо́навым |
фо́навай |
фо́навым |
фо́навых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фо́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да фону 1 (у 1 знач.). Фонавы колер. // Аднаколерны. Фонавы малюнак на тканіне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фон¹, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.
Чырвоны ф.
2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.
Караблі на фоне вячэрняга неба.
3. перан. Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.
На фоне цяперашніх міжнародных падзей.
|| прым. фо́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фо́новый фо́навы;
фо́новый цвет фо́навы ко́лер.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БА́ЗАВЫ МАНІТО́РЫНГ,
фонавы маніторынг, сістэма назірання за станам і прагназаванне змен агульнабіясферных, пераважна прыродных, з’яў без накладання на іх рэгіянальных антрапагенных уздзеянняў. Ажыццяўляецца на базе ўчасткаў біясферы, якія ў найменшай ступені закранула і мадыфікавала гасп. дзейнасць чалавека. Даныя базавага маніторынгу даюць зыходны (кантрольны) матэрыял для параўнання, разглядаюцца як пункт адліку (база) пры вызначэнні выкліканых антрапагеннымі фактарамі змен у прыродзе.
т. 2, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСФЕ́РНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК,
асабліва ахоўны ўчастак біясферы, амаль не зменены ці слаба зменены пераўтваральнай дзейнасцю чалавека. Выкарыстоўваецца як фонавы запаведна-эталонны аб’ект для вывучэння агульнабіясферных, рэгіянальных і лакальных прыродных працэсаў (уключаючы назіранні за іх антрапагеннымі зменамі). Уваходзіць у сістэму глабальнага маніторынгу. Ствараюцца паводле навук. міжнар. праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера» для даследавання эвалюцыі экасістэм. У свеце каля 300 біясферных запаведнікаў (1995), якія размешчаны ў найб. характэрных экасістэмах розных біягеаграфічных правінцый.
Прынцыповая схема біясфернага запаведніка складаецца з абсалютна ахоўнай тэр. — ядра, вакол якога вылучаюцца буферная зона, потым зона звычайнага, але строга рацыянальнага гасп. выкарыстання тэрыторыі. Тэарэтычна біясферныя запаведнікі павінны існаваць як прыродныя самарэгулёўныя сістэмы, таму звычайна займаюць вял. плошчы (дзесяткі тысяч квадратных кіламетраў) і экалагічна адасоблены ад суседніх экасістэм. Для геагр. зоны, да якой належыць Беларусь, дапушчальныя плошчы біясферных запаведнікаў 50—100 тыс. га, ідэальная — да 250 тыс. га. З 1978 існуе Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Я.В.Малашэвіч.
т. 3, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)