фла́гманскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фла́гманскі фла́гманская фла́гманскае фла́гманскія
Р. фла́гманскага фла́гманскай
фла́гманскае
фла́гманскага фла́гманскіх
Д. фла́гманскаму фла́гманскай фла́гманскаму фла́гманскім
В. фла́гманскі (неадуш.)
фла́гманскага (адуш.)
фла́гманскую фла́гманскае фла́гманскія (неадуш.)
фла́гманскіх (адуш.)
Т. фла́гманскім фла́гманскай
фла́гманскаю
фла́гманскім фла́гманскімі
М. фла́гманскім фла́гманскай фла́гманскім фла́гманскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фла́гманскі фла́гманский;

ф. карабе́ль — фла́гманский кора́бль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фла́гманскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флагмана, належыць яму. Флагманскі карабель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фла́гманскі Flagg-;

марск. фла́гманскі карабе́ль гл. флагман

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.

2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.

Ф. культуры.

|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фла́гманский мор., ав. фла́гманскі;

фла́гманский кора́бль фла́гманскі карабе́ль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

flagship [ˈflægʃɪp] n. фла́гманскі карабе́ль, фла́гман;

the flagship of the industry фла́гман гэ́тай (галіны́) прамысло́васці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

flagowiec

м. мар. флагман, флагманскі карабель

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Flggschiff n -(e)s, -e фла́гманскі карабе́ль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАВАРЫ́НСКАЯ БІ́ТВА 1827,

баявыя дзеянні ў Наварынскай бухце (на ПдЗ ад п-ва Пелапанес, Грэцыя) паміж тур.егіп. флотам і аб’яднанымі эскадрамі Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі 20 кастр. ў час Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. Аб’яднаныя эскадры (злучыліся 11 кастр.) былі накіраваны ўрадамі сваіх краін для аказання націску (дэманстрацыяй ваен. караблёў) на Турцыю, якая адмовілася выканаць патрабаванні Лонданскай канвенцыі 1827. Камандуючыя эскадрамі брыт. віцэ-адм. Э.​Кодрынгтан, франц. контр-адм. А.Г. дэ Рыньі і рас. контр-адм. Л.​Гейдэн вырашылі ўвесці свае сілы ў Наварынскую бухту, дзе знаходзіўся тур.-егіп. флот (62 баявыя караблі, 6 брандэраў і да 126 дапаможных суднаў, каля 2,2 тыс. гармат) пад камандаваннем Ібрахіма-пашы. 20 кастр. саюзны флот (26 баявых караблёў, каля 1,3 тыс. гармат) пад агульным камандаваннем Кодрынгтана ўвайшоў у бухту. Пасля забойства туркамі 2 парламенцёраў і абстрэлу тур. берагавымі батарэямі (165 гармат) саюзных караблёў адбыўся 4-гадзінны бой, у ходзе якога тур.-егіп. флот быў амаль увесь знішчаны (загінула да 7 тыс. туркаў, саюзнікі страцілі каля 800 чал.). У бітве вызначыўся рас. флагманскі карабель «Азоў» (камандзір М.П.Лазараў), які знішчыў 5 суднаў праціўніка. Разгром тур. флоту садзейнічаў нац.-вызв. барацьбе грэкаў і перамозе Расіі ў рус.-тур. вайне 1828—29.

Літ.:

М.​П.​Лазарев: Док. Т. 1. М., 1952;

Русские и советские моряки на Средиземном море. М., 1976.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 11, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)