фестыва́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фестыва́льны фестыва́льная фестыва́льнае фестыва́льныя
Р. фестыва́льнага фестыва́льнай
фестыва́льнае
фестыва́льнага фестыва́льных
Д. фестыва́льнаму фестыва́льнай фестыва́льнаму фестыва́льным
В. фестыва́льны (неадуш.)
фестыва́льнага (адуш.)
фестыва́льную фестыва́льнае фестыва́льныя (неадуш.)
фестыва́льных (адуш.)
Т. фестыва́льным фестыва́льнай
фестыва́льнаю
фестыва́льным фестыва́льнымі
М. фестыва́льным фестыва́льнай фестыва́льным фестыва́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фестыва́льны фестива́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фестыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фестывалю. Фестывальны значок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фестыва́ль, -ю, мн. -і, -яў, м.

Шырокая грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам дасягненняў якіх-н. відаў мастацтва.

Ф. дакументальных фільмаў.

|| прым. фестыва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фестива́льный фестыва́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нкурс, ‑у, м.

1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.

2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.

•••

Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.

[Ад лац. concursus — сутыкненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ВІ́ЦЕБСКІЯ ДЫВАНЫ́»,

акцыянернае т-ва ў Віцебску. Дзейнічае з 1947 як дывановы камбінат (створаны на базе Віцебскай лёнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіна»). У 1970 у склад камбіната ўвайшла Віцебская ф-ка нятканых матэрыялаў (створана ў 1947 як лёнапрадзільна-шпагатная ф-ка). У 1978 пушчана ф-ка прашыўных дывановых вырабаў. З 1980 дывановае вытв. аб’яднанне, з 1994 сучасная назва. Уключае ф-кі: ткацка-аддзелачную, прашыўных дывановых вырабаў, нятканых матэрыялаў. Асн. прадукцыя (1997): дываны і дывановыя вырабы (жакардавыя і аксмінстэрскія паўшарсцяныя), дарожкі ворсавыя машыннай выпрацоўкі паўшарсцяныя і з хім. валокнаў, прашыўныя (тафтынгавыя) дывановыя пакрыцці, швейны і мэблевы вацін, байка для абутку.

Развіццё тканых маст.-прамысл. вырабаў «Віцебскіх дываноў» адбывалася ў рэчышчы агульных тэндэнцый усх. і еўрап. дывана з выкарыстаннем традыцый бел. дыванаткацтва. Гісторыя стварэння дываноў звязана са станаўленнем на Беларусі ворсавага дывана машыннай вытв-сці. У канцы 1940-х—1950-я г. для набіўных стужкавых жакардавых дываноў мастакі Т.Гусева, М.Дзёмін, З.Луданэ, Г.Саленікава, В.Сенькіна, І.Шурупаў выкарыстоўвалі кампазіцыйныя схемы класічнага ўсх. дывана, з выразна акрэсленым цэнтрам і шлякам. У іх пераважалі матывы традыц. бел. арнаменту са строгай монакампазіцыяй і буйнымі геаметрызаванымі формамі (ромб, крыж), выкарыстоўвалася і арнаментыка інш. народаў свету (дываны «Беларускі», «Слуцкі», «Фестывальны»). У 1960—70-я г. сталі больш пашыранымі аксмінстэрскія дываны, якія побач з прутковым жакардам складалі аснову асартыменту; змяніліся суадносіны іх асн. элементаў, часцей выкарыстоўваліся рапортныя кампазіцыі з эклектычным спалучэннем формаў, іх каларыстычная гама стала больш светлая. З 2-й пал. 1970-х г. асвойваецца вытв-сць тафтынгавых пакрыццяў з рэльефным і друкаваным малюнкам. Мастакі Я.Папова, У.Федаровіч, В.Шастоўскі шукаюць новыя маст. вырашэнні, шляк замяняецца бардзюрам, больш цэльным становіцца каларыт («Акцэнт», «Раслінны», «Рубін»). Цэнтр. месца ў кампазіцыях дываноў канца 1980-х г. адведзена асацыятыўным вобразам (мастакі Г.Бычкоўская, М.Кабанова, А.Свірыдзенка, Л.Цыбульская), складаны арнамент (пераважаюць раслінныя формы ці геам. абстракцыі) набыў жывапіснасць, падкрэслена гарманічным і вытанчаным стаў каларыт («Калейдаскоп», «Лотас», «Рытм»). Віцебскія дываны экспанаваліся на міжнар. выстаўках у Алжыры, Англіі, Бразіліі, Галандыі, Індыі, Турцыі, Францыі і інш.

Л.А.Федарук Л.А.Федарчук, М.Л.Цыбульскі.

т. 4, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)