фе́льчарскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фе́льчарскі фе́льчарская фе́льчарскае фе́льчарскія
Р. фе́льчарскага фе́льчарскай
фе́льчарскае
фе́льчарскага фе́льчарскіх
Д. фе́льчарскаму фе́льчарскай фе́льчарскаму фе́льчарскім
В. фе́льчарскі (неадуш.)
фе́льчарскага (адуш.)
фе́льчарскую фе́льчарскае фе́льчарскія (неадуш.)
фе́льчарскіх (адуш.)
Т. фе́льчарскім фе́льчарскай
фе́льчарскаю
фе́льчарскім фе́льчарскімі
М. фе́льчарскім фе́льчарскай фе́льчарскім фе́льчарскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фе́льчарскі фе́льдшерский;

~кія ку́рсы — фе́льдшерские ку́рсы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фе́льчарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фельчара; належыць фельчару. Фельчарскі пункт. Фельчарскі халат. □ Алаіза шчыра выконвала свае фельчарскія абавязкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́льчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памочнік урача, асоба з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

|| ж. фе́льчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фе́льчарскі, -ая, -ае.

Фельчарскія курсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветэрына́рна-фе́льчарскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ветэрына́рна-фе́льчарскі ветэрына́рна-фе́льчарская ветэрына́рна-фе́льчарскае ветэрына́рна-фе́льчарскія
Р. ветэрына́рна-фе́льчарскага ветэрына́рна-фе́льчарскай
ветэрына́рна-фе́льчарскае
ветэрына́рна-фе́льчарскага ветэрына́рна-фе́льчарскіх
Д. ветэрына́рна-фе́льчарскаму ветэрына́рна-фе́льчарскай ветэрына́рна-фе́льчарскаму ветэрына́рна-фе́льчарскім
В. ветэрына́рна-фе́льчарскі (неадуш.)
ветэрына́рна-фе́льчарскага (адуш.)
ветэрына́рна-фе́льчарскую ветэрына́рна-фе́льчарскае ветэрына́рна-фе́льчарскія (неадуш.)
ветэрына́рна-фе́льчарскіх (адуш.)
Т. ветэрына́рна-фе́льчарскім ветэрына́рна-фе́льчарскай
ветэрына́рна-фе́льчарскаю
ветэрына́рна-фе́льчарскім ветэрына́рна-фе́льчарскімі
М. ветэрына́рна-фе́льчарскім ветэрына́рна-фе́льчарскай ветэрына́рна-фе́льчарскім ветэрына́рна-фе́льчарскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фе́льдшерский фе́льчарскі;

фе́льдшерские ку́рсы фе́льчарскія ку́рсы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

felczerski

фельчарскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЕ́РШТЫ,

вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Котра і на беразе воз. Берштаўскае. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі «Бершты» Гродзенскага ВА «Хваля». За 44 км на ПнЗ ад Шчучына, 55 км ад Гродна, 21 км ад чыг. ст. Парэчча. 240 ж., 110 двароў (1995).

Упершыню ўпамінаецца пад 1460. У 15—16 ст. тут быў двор вял. князёў ВКЛ, у 1496 адбыўся сойм ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1886 — 936 ж., 117 двароў, нар. вучылішча, фельчарскі пункт. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. У 1970 у Берштах 387 ж, 140 двароў.

У вёсцы базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік драўлянага дойлідства 19 ст. — царква. Каля Берштаў выяўлены стаянкі мезаліту, нёманскай культуры неаліту і бронзавага веку. У 1889 каля Берштаў знойдзены адзін з найб. манетных скарбаў 17 ст. на Беларусі (каля 6 тыс. манет).

т. 3, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́ННА,

вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Нёман, на скрыжаванні аўтадарог на Гродна, Ваўкавыск, Скідзель. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на З ад г. Масты, 34 км ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Чарлёна. 1137 ж., 562 двары (1999).

Вядома з 16 ст. як вёска. З 1795 у Рас. імперыі, у Гродзенскім пав. Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай губ. У 1886 мястэчка, цэнтр Лунненскай вол., 1392 ж., касцёл, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы; у пач. 20 ст. царк.-прыходская школа, фельчарскі пункт, касцёл, паштовае аддзяленне. З 1921 у Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. У 1924—1884 ж., 307 двароў. З 1939 у БССР, з 12.1.1940 рабочы пасёлак Скідзельскага р-на. З 1955 вёска, цэнтр сельсавета Скідзельскага, з 1962 — Гродзенскага, з 1965 — Мастоўскага р-наў. У 1972—1475 ж, 473 двары.

Лясніцтва, хлебапякарня. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. Помнікі сав. воінам 64-й стралк. дывізіі, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Ганны (1782).

Г.​М.​Новікава.

т. 9, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎШЧЫНА,

гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Слонім—Дзятлава. За 20 км ад Дзятлава, 178 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. 2,3 тыс. ж. (1998).

Вядома з 18 ст. як паселішча ў Слонімскім пав. Навагрудскага ваяв. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 вёска, 325 ж., 42 двары, нар. вучылішча, фельчарскі ўчастак, 2 яўр. малітоўныя дамы, суконная ф-ка, млын, 11 крам, 2 шынкі. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Казлоўшчынскага раёна. У 1941—44 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. і раёне 1582 чал. З 28.6.1958 гар. пасёлак. З 1960 у Дзятлаўскім р-не (у 1962—65 у Слонімскім р-не). У 1971—1,9 тыс. ж.

Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, 3 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Успенская царква (пач. 20 ст.). Помнік садова-паркавага мастацтва — Казлоўшчынскі парк. КАЗЛО́ЎШЧЫНА, вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Ласіца, на аўтадарозе Паставы—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Паставы, 236 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Навадруцк. 257 ж., 112 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 7, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)