фа́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фа́ска фа́скі
Р. фа́скі фа́сак
Д. фа́сцы фа́скам
В. фа́ску фа́скі
Т. фа́скай
фа́скаю
фа́скамі
М. фа́сцы фа́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фа́ска², -і, ДМ фа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).

Кадачка з вушкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ска¹, -і, ДМ фа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (спец.).

Скошаная частка рабра, канта шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ска ж.

1. спец. фа́ска;

2. обл. ка́дочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́ска спец. фа́ска, -кі ж.; (кромка доски) абза́, -зы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́ска ​1, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Спец. Скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах. І калі разец канчаў знімаць апошнюю фаску — нібы ачнуўся хлопец. Ваданосаў.

[Ад франц. facette.]

фа́ска ​2, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Памянш. да фаса; невялікая фаса. З Балачанкі прывёз фаску салёных грыбоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́ска ж. тэх. Fáse f -, -n, Schrägkante f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фа́ска

(ад фр. facette = грань)

скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фаска

Том: 35, старонка: 396.

img/35/35-396_2092_Фаска.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

ЗЯНКО́ЎКА,

шматлязовы рэжучы інструмент для атрымання канічных або цыліндрычных паглыбленняў, апорных плоскасцей вакол адтулін, зняцця фасак цэнтравых адтулін. Апрацоўка З. (зенкаванне) робіцца на свідравальных або спец. цэнтровачных станках (часам з дапамогай дрыля або ўручную).

Зянкоўка (1) і зробленая ёй фаска (2) адтуліны.

т. 7, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)